Інтэрнасьёнал Порту-Алегры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інтэрнасьёнал
Поўная назва Sport Club Internacional
Заснаваны 4 красавіка 1909
Горад Порту-Алегры, Бразылія
Стадыён Бэйра-Рыю
Умяшчальнасьць: 56 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
internacional.com.br

«Інтэрнасьёнал» (па-партугальску: Internacional) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клюб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай зьяўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клюбу чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». Хатні стадыён каманды. Клюб зьяўляецца адным з трох клюбаў, якія бралі ўдзел у Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі ад пачатку ейнага заснаваньня. «Інтэрнасьёнал» мае лякальнае дэрбі зь іншым клюбам з Порту-Алегры «Грэмію».

У 2006 годзе «Інтэрнасьёнал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. У сьнежні таго ж году «Інтэр» атрымаў перамогу ў клюбным чэмпіянаце сьвету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў гішпанскую «Барсэлёну». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі, аказаўшыся мацней за мэксыканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьёнал» першым сярод бразыльскіх клюбаў заваяваў Паўднёваамэрыканскі кубак, другі па значнасьці турнір кантынэнту. Такім чынам, клюб стаў уладальнікам усіх існых на сёньня міжнародных трафэяў паўднёваамэрыканскага футболу. У 2010 годзе клюб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энрыке Попэ зьяўляецца адным з братоў-фундатараў клюбу

Фундатарамі клюбу лічацца нашчадкі італьянскіх эмігрантаў браты Энрыке, Жазэ і Луіс Попэ. У 1901 годзе яны пераехалі з Сан-Паўлу ў Порту-Алегры, аднак ня здолелі знайсьці клюб, за які бы маглі выступаць. На той час у горадзе існавала толькі два футбольныя клюбы, аднак абодва клюбы былі прыватнімі, і ў іх выступалі толькі гульцы зь нямецкім паходжаньнем. У 1909 годзе браты Попэ запрасілі групу студэнтаў і іншых зацікаўленых людзей на паседжаньне 4 красавіка 1909 году з мэтай стварэньня новага футбольнага клюбу, які атрымаў назву «Інтэрнасьёнал».

Больш за 40 чалавек прагаласавалі на назву «Інтэрнасьёнал», што тычыцца дактрыны клюбу, які быў створаны для ўсіх незалежна ад паходжаньня, нацыянапльнасьці і сацыяльнага статусу.

Трэніроўкі ў новым клюбе пачаліся ўжо ў красавіку, аднак спарынг-матчы праходзілі ў асноўным толькі ўнутры самой каманды. Першай пляцоўкай «Інтэрнасьёналу» стаў раён Ільёта на Руа-Арлінда ў заходняй частцы гораду. Характэрна, што гэтая плошча ў раёне Азэньню цяпер знаходзіцца бліжэй да стадыёну «Грэмію», чым да арэны Бэйра-Рыю, якая разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы заліву Гуаіба на некалькі кварталаў далей, на паўднёва-захад, чым арэна «трохкаляровых».

18 ліпеня «Інтэр» правёў свой першы матч супраць клюбу «Грэмію» на іхнай пляцоўцы. «Інтэрнасьёнал» трываў паразу з вынікам 10:0. Другі ж матч, які праёшоў 7 верасьня, склаўся куды больш удала: «Інтэр» згуляў унічыю 0:0 з адной зь лепшых каманд гораду «Вайсковым футбольным клюбам» (парт. Militar Football Club). Першую перамогу і першы гол у гісторыі клюб адсьвяткаваў 12 кастрычніка 1909 году, абыграўшы ўсё той жа «Вайсковы футбольны клюб» зь лікам 2:1.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1975, 1976, 1979
1992
1927, 1934, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944, 1945, 1947, 1947,
1948, 1950, 1951, 1952, 1953, 1955, 1961, 1969, 1970, 1971,
1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1981, 1982, 1983, 1984,
1991, 1992, 1994, 1997, 2002, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009
2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
2006
2006, 2010
2008
2007, 2011

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Кейлер 1996
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Уга Мальлё 1991
4 Сьцяг Бразыліі Аб Радрыгу Маледу 1987
6 Сьцяг Бразыліі Аб Рэнэ 1992
8 Сьцяг Бразыліі ПА Бруну Энрыке 1989
9 Сьцяг Бразыліі Нап Луіс Адрыяну 1987
10 Сьцяг Бразыліі ПА Алан Патрык (капітан) 1991
11 Сьцяг Бразыліі Нап Вандэрсан 1994
12 Сьцяг Бразыліі Бр Эмэрсан Жуніёр 2000
13 Сьцяг Эквадора Нап Энэр Валенсія 1989
14 Сьцяг Уругваю ПА Карляс дэ Пэна 1992
15 Сьцяг Бразыліі ПА Лукас Рамус 2001
16 Сьцяг Аргентыны Аб Фабрысьё Бустас 1996
17 Сьцяг Бразыліі ПА Густаву Кампаньяру 1992
20 Сьцяг Чылі ПА Чарлес Арангіс 1989
21 Сьцяг Бразыліі Аб Ігар Гомэс 2001
22 Сьцяг Калюмбіі Аб Нікаляс Эрнандэс (ар. Атлетыку П.) 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Бразыліі ПА Габрыел 1992
24 Сьцяг Бразыліі Бр Антані Соўза 2002
25 Сьцяг Аргентыны Аб Габрыель Мэркада 1987
26 Сьцяг Бразыліі ПА Эстэван 2002
27 Сьцяг Бразыліі ПА Маўрысію 2001
28 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдру Энрыке 1990
30 Сьцяг ЗША ПА Джоні Кардосу 2001
33 Сьцяг Уругваю Бр Сэрхіё Рачэт 1993
36 Сьцяг Бразыліі Аб Таўан Лара 2004
38 Сьцяг Бразыліі Нап Жан Дыяс 1990
40 Сьцяг Бразыліі ПА Ромулу Зварг (ар. Атлетык МЖ) 2000
41 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Дыяс 2002
42 Сьцяг Бразыліі Нап Габрыел Барус 2001
44 Сьцяг Бразыліі Аб Вітан (ар. Шахтар) 2000
45 Сьцяг Бразыліі Нап Лука 2003
47 Сьцяг Бразыліі Аб Ранжэл 2004
Сьцяг Бразыліі Аб Далбэрт Энрыке 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]