Ірвінг Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірвінг Бэрлін
Ізраіль Бэйлін (Бейлін)
Дата нараджэньня 11 траўня 1888(1888-05-11)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Магілёў[4][5]
Дата сьмерці 22 верасьня 1989(1989-09-22)[1][2][3][…] (101 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Прафэсія кампазытар, паэт-песеньнік
Месца працы
Псэўданімы Irving Berlin
Жанры песьня
Інструмэнты фартэпіяна
Псэўданімы Irving Berlin
Лэйблы Columbia Records[d]
Бацька Moses Beilin[d][8]
Маці Lena Jarchin[d][8]
Дзеці Mary Ellin Barrett[d]
Узнагароды
Alexander's Ragtime Band, Edison Amberol cylinder, 1911

І́рвінґ Бэ́рлін (па-ангельску: Irving Berlin; 11 траўня 1888, Магілёў — 22 верасьня 1989, ЗША) — кампазытар і паэт-песеньнік, адзін зь «вялікай пяцёркі» амэрыканскіх кампазытараў ХХ стагодзьдзя (разам з Джорджам Гершвіным, Джэромам Кернам, Рычардам Роджэрсам і Коўлам Портэрам).

Біяграфія і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1888 годзе ў Магілёве[4][5] ў сям’і кантара. Імя, атрыманае пры нараджэньні — Ізраіль Бэйлін (Бейлін). У 1893 годзе сям’я Бэйліных эмігруе з Расейскай імпэрыі ў ЗША, у Нью-Ёрк. Вырас на Мангэтане, у раёне Іст-Сайд, дзе жыло шмат эмігрантаў з Расеі і Ўсходняй Эўропы.

Бэрлін не атрымаў музыкальнай адукацыі і пачаткова прыдумваў музыку, не валодаючы нотнай граматай і ня ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песьню запісаў у 19 гадоў. Першая мэлёдыя, якая прынесла яму сусьветную славу, «Аляксандар рэґтайм бэнд» (анг. Alexander Ragtime band), зьявілася ў 1911 годзе.

З 1914 году піша мюзыклы і музыку да драматычных спэктакляў (усяго 13), а з 1930 году — да фільмаў (7). Практычна кожны зь іх дарыў сьвету ад аднаго да чытырох «гітоў». Ірвінг Бэрлін — аўтар ня менш чым 700 песьняў.

Сярод найбольш вядомых твораў Бэрліна — «Божа, дабраславі Амэрыку» (анг. God Bless America). Пасьля выкананьня на прэзыдэнцкіх выбарах у 1940 годзе песьня стала лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША. Песьню «Puttin' on the Ritz» (1929) называюць «неафіцыйным гімнам Галівуду». Баляда «Белыя Каляды» (анг. White Christmas) зь фільму «Курортная гасьцініца» («Holiday Inn») (1942) трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў сьвеце (100 млн кружэлак) і стала адным з культавых сымбаляў калядных сьвятаў у Амэрыцы.

Бэрлін памёр у 1989 годзе, перажыўшы свой 100-гадовы юбілей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]