Ісай Шур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісай Шур
ням. Issai Schur
Дата нараджэньня 29 сьнежня 1875 (10 студзеня 1876)[1][2]
Месца нараджэньня Магілёў, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 10 студзеня 1941(1941-01-10)[1] (65 гадоў)
Месца сьмерці Тэль-Авіў, Брытанскі мандат у Палестыне
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак матэматык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы
Навуковы кіраўнік Георг Фрабэніюс[d]
Вучні Lev Arkadyevich Kaluzhnin[d][3]
Бацька Moses Schur[d]

Ісай Шур (па-нямецку: Issai Schur; 10 студзеня 1875, Магілёў — 10 студзеня 1941, Тэль-Авіў) — нямецкі і ізраільскі матэматык, паходзіў зь беларускіх габрэяў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландаў. Вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце. Вучань Г. Фрабэніюса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту (1910), пасьля пераезду ў Бон прафэсар Бонскага ўнівэрсытэту (1919). Замежны чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).

Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым ня менш, як габрэй быў выгнаны з унівэрсытэту (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палестыну ў 1939. Выкладаў ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.

Займаўся тэорыяй канечных груп і іх уяўленьнямі. Шырока вядомы як аўтар «лемы Шура», тэарэмы Шура.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]