Ісая (прарок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісая
Бэнджамін Ўэст — «Памазаныя агнём вусны Ісаі», 178
Плоцьмужчынская[d]
Занятакпісьменьнік, прарок, аракул
БацькаАмоц[d]
ДзеціMaher-shalal-hash-baz[d], Shearjashub[d] і Спас Эмануіл[d]
Лягатып Вікісховішча Isaiah (Biblical figure) ў Вікісховішчы

Ісая (па-габрэйску: יְשַׁעְיָהוּ) — адзін з чатырох вялікіх прарокаў, які жыў у VII ст. да н. э. Паводле біблейскага паданьня, яго бацька Амос быў сынам Іяаса й родным братам Амасіі, цароў юдзейскіх. Ісая жыў і прарочыў у Ерусаліме. Ужо на пачатку сваёй дзейнасьці ён, нягледзячы на шляхецкасьць свайго паходжаньня, выступае рэзкім выкрывальнікам сацыяльнае няроўнасьці й прыгнёту незаможных. Яшчэ большую сілу яго дзейнасьць набыла ў часы панаваньня Ахаза й Эзекія. Працягваючы традыцыі папярэдніх прарокаў, ён сьмела выступае перад царамі аракулам праўды, абараняе сацыяльную справядлівасьць, прадказвае вялікія бедзтвы, за што па загаду цара Манасіі прынімае пакутніцкую сьмерць: яго расьпілавалі паміж кедравымі дошкамі.

Ісая быў аўтарам гісторыі свайго часу, апісанай ім у 2-й кнізе Параліпамэнона, і прароцкай кнігі, якая носіць у Бібліі яго імя — (кніга Ісаі). У гэтай кнізе яму належаць разьдзелы 1—33 і 36—39, разьдзелы ж 34, 35, 40—66 належаць яго ананімнаму сааўтару, які жыў пасьля Ісаі. Яна ўключае ў сабе багаты матэрыял па гісторыі ня толькі сучаснага Ісаю габрэйскага, але і іншых народаў Блізкага Ўсходу. Асаблівую славутасьць Ісая набыў у хрысьціянскай царкве сваім прароцтвам пра месію, у якім багасловы бачылі дакладнае прароцтва зямнога жыцьця Ісуса Хрыста, таму, зрэдку Ісаю называюць пятым эвангелістам.[1]

Прароцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вядомая фраза Ісаі аб будучым грамадзтве: «не падыме народ на народ меча, і ня будуць болей вучыцца ваяваць» (Кніга Ісаі 2:4)[2]
  • Ісая выступае як маральны прапаведнік і крайні антырытуаліст. Ён ставіцца адмоўна да бажніцаў і абрадаў: «неба — трон Мой, а зямля — падножжа ног Маіх; дзе ж набудзеце вы дом Мне, і дзе месца спакою Майго?» (Кніга Ісаі 66:1); «ахвяравальнікі ягняці — тое самае, што гіцаль» (Кніга Ісаі 66:3); «Я пагляджу на ўпакоранага і зламанага духам» (Кніга Ісаі 66:2)
  • Ісая выкрывае крывадушнасьць, калі чалавек паважае Бога языком, а не сэрцам (Кніга Ісаі 66:2)
  • Ісая адмаўляе магчымасьць адлюстраваньня Бога: «Дык вось, да каго ж прыпадобніце вы Бога?» (Кніга Ісаі 40:18) і адмаўляе магчымасьць спасьціжэньня Бога: «розум Яго недасьледны» (Кніга Ісаі 40:28)
  • Ісая адстойвае ідэю манархіі, называючы пэрсідзкага цара Кіра памазанікам Госпада: «так кажа Гасподзь памазанцу Свайму Кіру» (Кніга Ісаі 45:28)
  • Ісая адстойвае ідэю перадвызначэньня: «вызначэньні даўнія — у ісьціне» (Кніга Ісаі 25:1)
  • Ісая асуджае юдэяў за беззаконьне і прарочыць ім, што большая частка іх будзе адхіленая Богам, і месца іх займуць увераваўшыя паганскія народы Эгіпта й Асірыі (суч. Ірак): «і Егіпцяне разам з Асірыйцамі служыцьмуць Госпаду» (Кніга Ісаі 19:23)
  • Дамаск будзе разбураны: «Дамаск перастане быць горадам, і будзе грудай руінаў» (Кніга Ісаі 17:1)
  • Менавіта Ісаі належыць апісаньне прывіду Новага Ерусаліма.
  • Асаблівую каштоўнасьць для хрысьціянскае царквы маюць шматлікія прароцтвы Ісаі аб будучым Месіі, уключаючы вядомае прароцтва аб яго нараджэньні: «Дык вось Сам Гасподзь дасьць вам азнаку: вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына, і дадуць імя Яму: Эмануіл.» (Кніга Ісаі 7:14)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. С. 148—149.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20100824163403/http://bibleonline.ru/bible/bel/23/02/

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]