Іслач Менскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іслач
Поўная назва Футбольны клюб «Іслач»
Заснаваны 2007
Горад Тарасава, Менскі раён, Беларусь
Стадыён ФК «Менск», Менск
Умяшчальнасьць: 3000
Дырэктар Сяргей Мельнікаў[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Іслач» — беларускі футбольны клюб зь вёскі Тарасава Менскага раёну. Заснаваны ў 2007 годзе. З 2016 году выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў заснаваны як калектыў фізычнай культуры, спачатку ўдзельнічаў у абласных чэмпіянатах. Першую гульню каманда правяла 6 чэрвеня 2007 году ў чэмпіянаце Менскага раёну супраць клюбу «Міханавічы»[2]. У 2007—2011 гадах каманда выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці. У 2011 годзе клюб атрымаў перамогу ў аматарскім Рэгіянальным Кубкам Беларусі.

У сэзоне 2012 году «Іслач» заявілася ў другую лігу чэмпіянату Беларусі. У дэбютным сэзоне клюб адразу заняў трэцяе месца і атрымаў месца ў першай лізе. Таксама, пасьпяхова згуляўшы ў адборачных матчах, клюб трапіў у фінальную частку Эўрапейскага рэгіянальнага кубка.

У чэрвені 2013 году «Іслач» прыняла ўдзел у фінальным турніры Кубка Рэгіёнаў УЭФА ў італьянскім рэгіёне Вэнэта. Заняўшы другое месца ў групе, з адной паразай і дзьвюма перамогамі, каманда атрымала выніковае трэцяе месца. У першай лізе «Іслач» спачатку выступала ўпэўнена і прэтэндавала на высокія месцы, але старт другога кола быў правалены. У выніку каманда спынілася на 9 месцы.

Сэзон 2014 году каманда распачала выдатна, пасьля 5 тураў знаходзілася на першым радку. Але потым пайшоў шэраг няўдач, і першае кола каманда скончыла ўжо ў няжняй палове табліцы. Пасьля няўдачаў улетку 2014 году быў значна зьменены склад каманды, да якога далучыліся гульцы з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе. У выніку «Іслач» здолела ўмяшацца ў барацьбу за трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе. Але, згуляўшы ўнічыю ў чатырох апошніх турах, «Іслач» засталася на сёмым месцы.

Прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2015 годзе «Іслач» выйграла першынство ў першай лізе і атрымала права на ўдзел у найвышэйшай лізе ў наступным сэзоне. Калі ў першай лізе «Іслач» свае хатнія матчы ладзіла на штучным полі менскага САК «Алімпійскага», па выхадзе ў найвышэйшую лігу каманда Менскага раёну пераехала на маладэчанскі Гарадзкі стадыён. Дэбютны сэзон у найвышэйшай лізе для каманды пачаўся пасьпяхова, «Іслач» апынулася сярод лідэраў і доўгі час трымалася ўверсе табліцы. У другой палове чэмпіянату вынікі пагоршыліся, каманда апусьцілася ніжэй, але пасьпяховы фініш дазволіў скончыць сэзон на 7 месцы. Цяжкі ўдар па «Іслачы» быў нанесены скандалам з дамоўленым матчам. Як паведамлялася, 30 красавіка ў матчы пятага тура «Іслач» саступіла берасьцейскаму «Дынама» зь лікам 2:4, але пазьней вынік быў ануляваны і «Іслачы» прысуджаная параза зь лікам 0:3. У дадатак клюб быў пазбаўлены 7 пунктаў на наступны сэзон 2017 году. Пачаўшы сэзон з штрафнымі пунктамі, дружына доўгі час на магла зарабіць аніводнага пункту, гне заважаючы на няблагі футбол. За першую палову сэзону «Іслач» зарабіла тыя самыя 7 пунктаў, усталяваўшы на сваім балянсе 0 пунктаў агулам. За восем тураў да сканчэньня адставаньне ад выратавальнага 14 месца складала 11 пунктаў. У рэшце, клюб выдатна правёў фінальны этап, атрымаўшы ў васьмі матчах шэсьць перамог, за тур да фінішу забясьпечыўшы захаваньне месца ў лізе. У выніку «Іслач» скончыла сэзон на 11 месцы. У сэзоне 2018 году «Іслач» знаходзілася ў ніжняй частцы табліцы, ня маючы магчымасьці ўзьняцца вышэй. Няўдалы адрэзак у пачатку другой паловы турніру, калі каманда апусьцілася блізка да зоны вылету, атрымалася пераадолець дзякуючы перамогам над лідэрамі — салігорскім «Шахцёрам» і БАТЭ. У выніку «Іслач» скончыла сэзон на дзясятым радку.

У сэзоне 2019 году дружына вырашыла змагацца за больш высокія месцы, галоўны трэнэр Віталь Жукоўскі агучыў задачу ў 50 набраных пунктаў у найвышэйшай лізе і барацьбу за эўракубкавыя месцы. Значна абнавіўся склад, былі запрошаныя дасьведчаныя гульцы, а таксама шэраг пэрспэктыўных легіянэраў. Асабліва вылучаўся гвінэец Мамо Янсанэ. У выніку каманда добра пачала сэзон, узьняўшыся ўверх табліцы, а ў Кубку Беларусі выбіла ў чвэрцьфінале БАТЭ. У паўфінале клюб толькі ў дадатковы час саступіў «Шахцёру». Пазьней вынікі ў чэмпіянаце пагоршыліся, асноўным стала змаганьне за чацьверты радок, аднак у выніковай табліцы «Іслач» заняла 5 месца. У 2020 годзе «Іслач» стала больш увагі надаваць маладым гульцам, якія запрашаліся зь іншых клюбаў, таксама да асноўнай каманды падцягваліся ўласныя дублёры. Пры гэтым клуб захаваў асноўных футбалістаў і ўзмацніўся шэрагам дасьведчаных выканаўцаў. У турнірнай табліцы каманда амаль увесь час знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і ў выніку скончыла сэзон на 7 радку. На заканчэньне году стала вядома, што шматгадовы галоўны трэнэр каманды Віталь Жукоўскі сыдзе з каманды і ачоліць барысаўскі БАТЭ.

Па сыходзе Жукоўскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэзон 2021 году клюб рушыў з новым галоўным трэнэрам Арцёмам Радзьковым[3]. Каманда значна зьмяніла склад, клюб пакінулі амаль усе дасьведчаныя гульцы, якіх замянілі маладыя выканаўцы, у тым ліку замежнікі. У пачатку сэзону «Іслач» дайшла да фіналу Кубка Беларусі, дзе атрымала паразу ад барысаўскага БАТЭ, які яшчэ на той момант ачольваў Жукоўскі. Чэмпіянат краіны для клюбу пачаўся нестабільна, а ў новым розыгрышу кубка каманда адразу ў 1/8 фіналу саступіла гомельскаму «Лякаматыву» ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці (3:3, па пэнальці 4:2). Тым ня менш каманда часам выдавала добрыя адрэзкі і знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы, аднак няўдалы фініш пакінуў «Іслач» на 10 радку. У сэзоне 2022 году «Іслач» працягвала кіравацца працай з маладымі гульцамі, у тым ліку набывала іх у арэнду ў іншых клюбаў, дзе футбалісты ня мелі трывалага месца ў складзе. «Іслач» правяла першую палову чэмпіянату нестабільна. Гэтак дружына перамагла ў матчах з асноўнымі прэтэндэнтамі на мэдалі, як то з БАТЭ, «Энэргетыкам-БДУ» і менскім «Дынама», аднак саступала камандам зь сярэдзіны табліцы. Турнірнае становішча ў сярэдзіне сэзону пагоршылі чатыры паразы запар, але затым «Іслач» перамагла пяць разоў і павярнулася ў барацьбу за мэдалі. Прапусьціўшы наперад канкурэнтаў, каманда фінішавала на пятым месцы, паўтарыўшы сваё найлепшае дасягненьне ў найвышэйшай лізе. Галоўны трэнэр «Іслачы» Арцём Радзькоў паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым трэнэрам айчыннага першынства.

Новым галоўным трэнэрам каманды па Радзькове быў прызначаны Дзьмітры Камароўскі. Сэзон 2023 году каманда правяла ў верхняй частцы табліцы, беручы ўдзел у змаганьні за бронзавыя мэдалі. Улетку «Іслач» мела магчымасьць дэбютаваць у эўракубках у выніку адхіленьня «Шахцёру» і «Энэргетыка-БДУ» ў сувязі з дамоўнымі матчамі. Тым ня менш, па разглядзе апэляцыйнай рады УЭФА было пастаноўлена не даваць клюбу зь Менскага раёну месца на ўдзел у Лізе канфэрэнцыяў, бо клюб некалькі ўдзельнічаў у дамоўным матчах у 2016 годзе. У выніку месца ў кубку атрымаў гарадзенскі «Нёман». Тым часам напрыканцы розыгрышу айчыннага чэмпіянату «Іслач» набрала неблагую хаду, усталяваўшы сяміматчавую сэрыю без паразаў. Ажно да апошняга матчу каманда прэтэндавала на бронзавыя мэдалі, але параза ад «Менску» ў апошнім туры зашкодзіла здабыцьцю мэдалёў. Аднак, дружына фінішавала на рэкордным для сябе чацьвертым месцы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 13 сакавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Іван Ціхаміраў 2003
4 Сьцяг Расеі Аб Ільля Калачоў (капітан) 2000
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Ковель 1999
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Сібілёў 2000
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Глеб Роўда 2002
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Латыхоў 2003
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Макась 1991
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Валеры Сянько 1998
11 Сьцяг Казахстану ПА Мірас Кабееў 2004
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Радзівон Мядзьведзеў 2006
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Радзівонаў 2000
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Гоманаў 2005
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Алег Вераціла 1988
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Жураўлёў 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Малдовы ПА Віку Булмага 2003
23 Сьцяг Ганы Аб Фард Ібрагім 2000
24 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Арцём Дзенісенка 1999
28 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Сьвірскі 1999
29 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Іван Хавалка 2003
35 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Варановіч 2005
69 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Павал Шаўчэнка 2006
77 Сьцяг Казахстану Нап Дзяніс Мітрафанаў 2002
81 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Ян Марцінкевіч 2004
87 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Юры Краўчанка 2004
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзімер Маслоўскі 2000
91 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Алег Патоцкі 1991
96 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Даніла Гарбуз 2004
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яўген Юдчыц 1996

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 3 36 21 7 8 61–30 70 1/16
2013 Першая 9 30 11 8 11 39–37 41 1/32
2014 Першая 7 30 11 12 7 39–35 45 1/8
2015 Першая 1 30 20 9 1 76–24 69 1/8
2016 Найвышэйшая 7 30 11 8 11 33–39 41 1/8
2017 Найвышэйшая 11 30 10 4 16 27–46 27[a] 1/4
2018 Найвышэйшая 10 30 8 9 13 20–37 33 1/2
2019 Найвышэйшая 5 30 13 8 9 42–36 47 1/4
2020 Найвышэйшая 7 30 13 6 11 47–46 45 Ф 2Фіналіст
2021 Найвышэйшая 10 30 9 7 14 38–47 34 1/16
2022 Найвышэйшая 5 30 16 6 8 51–33 54 1/8
2023 Найвышэйшая 4 28 14 5 9 40–29 47

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Іслач» пазбаўленая 7 пунктаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]