Істанбул Башакшэхір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Істанбул Башакшэхір
Заснаваны 2014
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Башакшэхір Фатых Тэрым
Умяшчальнасьць: 17 300
Прэзыдэнт Гэксэль Гюмюшдаг[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ibfk.com.tr (тур.)

«Істанбул Башакшэхір» (па-турэцку: İstanbul Başakşehir) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу, базуецца ў раёне Башакшэхір. Заснаваны ў 1990 годзе. Упершыню клюб дамогся права выступу ў найвышэйшых турэцкім дывізіёне ў сэзоне 2007—2008 гадоў. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Фатых Тэрмім» у Стамбуле і знаходзяцца ў падпарадкаваньні Міністэрства моладзі і спорту Турэччыны. У 2016—2017 гадох клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў срэбным прызэрам турэцкага першынства. У сэзоне 2018—2019 гадоў паўтарыў гэтае дасягненьне. Апошнімі гадамі клюб стала выступае ў эўрапейскіх турнірах, як то Ліга чэмпіёнаў і Ліга Эўропы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1990 годзе. Ранейшай назвай клюбу была «ISKI SK», сам клюб належыў кампаніі па разьмеркаваньні вады. «ISKI SK» спаборнічаў у рэгіянальнай аматарскай футбольнай лізе ў сэзоне 1990—1991 гадоў і трапіў у Другую лігу Турэччыны. Пасьля прасоўваньня назва клюбу зьмянілася на «Істанбул Бююкшэхір Бэледыесі». Клюб выступаў у Другой лізе да 1996 году, але пасьля сэзону 2006—2007 гадоў яны прасунуліся ў Супэрлігу.

У дэбютным сэзоне 2007—2008 гадоў клюб заняў 12 радок у выніковай табліцы, што дазволіла яму застацца ў Супэрлізе на наступны сэзон. У сэзоне 2009—2010 гадоў клюб заняў 6-е месца. У сезоне 2012—2013 гадоў клюб заняў 16-е месца і вылецеў у Першую лігу (гэтак стала называцца Другая ліга). Аднак, клюб неадкладна вярнуўся ў найвышэйшы турэцкі дывізіён, здабыўшы перамогу ў спаборніцтве Першае лігі наступным годам. У чэрвені 2014 году назва клюбу зьмянілася на сёньняшнюю[1], акрамя таго клюб быў перафарматаваны. То бок, за клюб пачаў адказваць раён Башакшэхір, бо ў мінулым кіраваньне клюбам ажыцьцяўлялася гарадзкім муніцыпалітэтам Стамбулу. Разам са зьменамі ў кіраўніцтве зьмяніліся эмблема і клюбныя колеры гульнявой формы футбалістаў каманды. Наступнымі сэзонамі клюб займаў 4-ы радок два гады запар.

Дзякуючы добрым вынікам клюб атрымаў магчымасьць выступіць і Лізе Эўропы ў сэзоне 2015—2016 гадоў. Дэбют, аднак, не задаўся, бо ў трэцім кваліфікацыйным раундзе турніру турэцкі клюб двойчы трываў паразу ад нідэрляндзкага АЗ і, у выніку, адразу вылецеў з розыгрышу. Наступным сэзонам клюб здолеў пераадолець трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, зь цяжкасьцю прайшоўшы харвацкую «Рыеку», дзякуючы большай колькасьці галоў, забітых у гасьцёх. У наступным раўнд, клюб двойчы трымаў паразу украінскаму «Шахтару», саступіўшы ўкраінскаму клюбу права выступу ў групавым раўндзе.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Валкан Бабаджан 1988
3 Сьцяг Ганы Аб Джэром Апоку (ар. Арока) 1998
4 Сьцяг Турэччыны ПА Анур Эргюн 1992
5 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Дуартэ 1996
6 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Ліма 1991
7 Сьцяг Турэччыны Нап Сэрдар Гюрлер 1991
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Даніел Алексіч 1991
9 Сьцяг Польшчы Нап Кшыштаф Пёнтак 1995
10 Сьцяг Турэччыны ПА Бэркай Эзджан 1998
11 Сьцяг Бразыліі Нап Давідсан 1991
14 Сьцяг Грэцыі ПА Дымітрыс Пэлькас 1993
15 Сьцяг Францыі Аб Лео Дзюбуа (ар. Галатасарай) 1994
16 Сьцяг Турэччыны Бр Мухамэд Шэнгезэр 1997
17 Сьцяг Сэнэгалу Нап Філіп Кені 1999
18 Сьцяг Польшчы Нап Патрык Шыш 1998
19 Сьцяг Альжыру ПА Мэгдзі Абэйд 1992
20 Сьцяг Камэруну ПА Аліўе Кемэн 1996
21 Сьцяг Турэччыны ПА Махмут Тэкдэмір (капітан) 1988
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Турэччыны Нап Дэніз Туруч 1993
24 Сьцяг Турэччыны Аб Эрэн Караагач 2004
25 Сьцяг Бразыліі Нап Жуан Фігейрэду 1996
26 Сьцяг Турэччыны ПА Эмірхан Ілкан (ар. Тарына) 2004
27 Сьцяг Сэнэгалу Аб Усэйну Ба (ар. Алімпіякос) 1995
34 Сьцяг Турэччыны Аб Ягіз Дылек 2005
41 Сьцяг Турэччыны Аб Эфэ Арда Каюнджу 2005
42 Сьцяг Турэччыны Аб Эмэр Алі Шахінэр 1992
65 Сьцяг Турэччыны Аб Хамза Гюрэлер 2006
70 Сьцяг Турэччыны Аб Бурак Сэфа Каўраз 2005
78 Сьцяг Турэччыны Бр Юсуф Ілмаз 2006
80 Сьцяг Турэччыны ПА Бэркай Айдогмуш 2004
85 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Маамэд Фафана 2005
89 Сьцяг Бразыліі ПА Жозэф Соўза 1989
91 Сьцяг Турэччыны Нап Батухан Чэлік 2005
98 Сьцяг Турэччыны Бр Дэніз Дылмэн 2005
Сьцяг Турэччыны Нап Энэс Каракуш 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]