Ўільям Кірбі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўільям Кірбі
William Kirby
Ўільям Кірбі
Дата нараджэньня 19 верасьня 1759(1759-09-19)[1][2]
Месца нараджэньня Вітнэсгэм, Ангельшчына
Дата сьмерці 4 ліпеня 1850(1850-07-04)[1][2] (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак энтамоляг, заоляг
Навуковая сфэра Энтамалёгія
Вядомы як заснавальнік энтамалёгіі
Вучні Летыцыя Жэрмін[d][3]
Узнагароды

Ўільям Кірбі (па-ангельску: William Kirby; 19 верасьня 1759, Вітнэсгэм — 4 ліпеня 1850) — ангельскі энтамоляг, ганаровы прэзыдэнт Каралеўскага энтамалягічнага таварыства Лёндану.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з заснавальнікаў энтамалёгіі нарадзіўся 19 верасьня 1759 году ў Вітнэсгэме, (каля Іпсўічу, Сафолк, Ангельшчына). Яго дзедам быў ангельскі тапограф Джон Кірбі, а стрыечнай сястрой — пісьменніца Сара Трымэр(en). Сярод яго сяброў, зь якімі ён зьдзяйсьняў сумесныя экскурсыі на прыроду, былі натураліст Чарлз Сатан, энтамоляг Томас Маршам(en), батанік Сэр Ўільям Джэксан Гукер і іншыя[4].

Памёр сьвятаром у Баргэме ў 1850.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаў «Monographia apium Angliae» (Іпсўіч, 1802, 2 т.; манаграфія аб пчолах Ангельшчыны),[5] «Introduction to Entomology» (сумесна з Ўільямам Спэнсам, 3 т., 1815—1826; у дарэвалюцыйнай Расеі выйшла пад назвай Кэрби и Спэнсъ «/Общая/ Естественная история насекомыхъ …»).

Таксанамія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від жукоў-вусачоў Agapanthia kirbyi (Gyllenhal, 1817) названы ў яго гонар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #117519588 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б William Kirby (entomologist) // SNAC (анг.) — 2010.
  3. ^ https://www.pemberleybooks.com/product/the-butterfly-collectors-vade-mecum-with-a-synoptical-table-of-british-butterflies/17371/
  4. ^ Freeman 1852. С. 1.
  5. ^ Monographia Apium Angliae Праверана 3 кастрычніка 2014 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўільям Кірбісховішча мультымэдыйных матэрыялаў