Ўільям Рандал Крымэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўільям Рандал Крымэр
12 студзеня 1906 — 22 ліпеня 1908
1 кастрычніка 1900 — 8 студзеня 1906
4 ліпеня 1892 — 8 ліпеня 1895
1 ліпеня 1886 — 28 чэрвеня 1892
24 лістапада 1885 — 26 чэрвеня 1886
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 сакавіка 1828(1828-03-18)[1]
Памёр: 22 ліпеня 1908(1908-07-22)[1] (80 гадоў)
Партыя:
Узнагароды:
рыцар-бакаляўр кавалер ордэна Ганаровага Легіёну рыцар ордэна Святога Олафа
Нобэлеўская прэмія міру

Сэр Ўі́льям Ра́ндал Кры́мэр (па-ангельску: Sir William Randal Cremer; 18 сакавіка 1828 — 22 ліпеня 1908) — брытанскі палітык, дэпутат парлямэнта ад Лібэральнай партыі ў 1885—1895 і ў 1900—1908.

У 1865 быў абраны сакратаром Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але два гады пазьней склаў паўнамоцтвы. Быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай арбітражнай лігі і Міжпарлямэнцкага саюза. За сваю арбітражную дзейнасьць, у тым ліку за ўдзел у англа-амэрыканскім дагаворы 1897 аб трацейскім судзе, быў у 1903 удастоены Нобэлеўскай прэміі міру, стаў першым ляўрэатам, які атрымаў яе адзінаасобна.

Быў кавалерам францускага Ордэна Ганаровага легіёну і нарвэскага Ордэна Сьвятога Олафа. У 1907 быў прысьвечаны ў рыцары.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Brozović D., Ladan T. Randal Cremer // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8