Абцас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Высокі абцас

Абцас (ад польск. obcas[1]) — дэталь абутку ў выглядзе вэртыкальнай падстаўкі, якае прыўздымае пятку вышэй за ўзровень шкарпэткі. Абцас на абутку зьявіўся ў позьнім сярэднявеччы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле архалягічных знаходак, жанчыны і мужчыны выкарыстоўвалі ў Старажытным Эгіпце і Грэцыі абутак з абцасам. У XIV стагодзьдзі абутак з абцасам пашырыўся ў Францыі. У XVII стагодзьдзі за часамі барока і ракако попытам стаў карыстацца абутак з абцасам-катушкай. У 1860-х гадах ён вярнуўся ва ўжытак у выглядзе, падобным да пясочнага гадзіньніка. У 1950 годзе італьянскі дызайнэр Сальваторэ Фэрагама стварыў абутак на тонкім мэталічным стрыжні, які сталі называць «шпількай». У 1959 годзе ў ЗША вырабілі абутак з каціным абцасам для дзяўчынак падлеткавага ўзросту[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.16
  2. ^ Алена Кавалёва. Заўсёды на вышыні // Зьвязда : газэта. — 2 лістапада 2013. — № 208 (27573). — С. 6. — ISSN 1990-763x.