Адчужанасьць (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адчужанасьць
Detachment
Жанр драматычны фільм[d][1]
Рэжысэр Тоні Кей
Сцэнарыст Карл Лунд
Прадусар Бінга Губельман
Бэнджы Кон
Карл Лунд
Крыс Папавасіліў
Грэг Шапира
Остын Старк
Эдрыён Броўдзі (выканаўчы)
У ролях Эдрыён Броўдзі
Марша Гэй Хардэн
Джэймс Каан
Крыстына Хэндрыкс
Люсы Лью
Сэмі Гэйл
Кампазытар The Newton Brothers
Апэратар Тоні Кей
Мантаж Бэры Аляксандар Браўн[d]
Вытворчасьць Сьцяг ЗША Paper Street Films
Appian Way
Kingsgate Films
Распаўсюд Officine UBU[d] і Netflix
Дата выхаду 25 красавіка 2011
Працягласьць 97 хвілін
Краіна ЗША ЗША
Мова ангельская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

„Адчу́жанасьць“ (па-ангельску: Detachment) — фільм рэжысэра Тоні Кея, драма, прысьвечаная сыстэме школьнай адукацыі ЗША.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэнры Барт — настаўнік на замену, які атрымлівае чарговае часовае прызначэньне. На гэты раз ён павінен выкладаць ангельскую мову і літаратуру ў «няшчаснай» школе, дзе звычайныя рэчы нецэнзурная лаянка і абразы ў дачыненьні да настаўнікаў. Расказ пра кароткі пэрыяд з жыцьця гэтай школы суправаджаецца своеасаблівымі інтэрв’ю, у якіх Барт разважае непаразуменьне, бясьсільле і пад., з чым даводзіцца сутыкацца настаўнікам у штодзённым жыцьці. Асобную сюжэтную лінію складае спроба вярнуць да нармальнага жыцьця маладую прастытутку Эрыку, якую Генры сустрэў уночы ў горадзе.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2011 — прэм’ера на кінафэстывалі «Трайбека».
  • 2011 — узнагарода крытыкаў і прыз «Аткрыцьцё» на фэсьце амэрыканскага кіно ў Давіле.
  • 2011 — прыз за найлепшае мастацкае дасягненьне на Такійскім кінафэстывалі (Тоні Кэй).
  • 2011 — прыз гледачоў на кінафэстывалі ў Сан-Паўлу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cakarel E. MUBI (анг.) — 2007.