Акала-саамская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акала-саамская мова
Ču´kksuâlis
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Паўдзёны захад Мурманскае вобласьці (Кольская паўвыспа)
Колькасьць карыстальнікаў вымерла (ёсьць некалькі чалавек зь веданьнем мовы)
Клясыфікацыя Уральская сям’я
 Фіна-вугорская галіна
  Саамская група
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 9 Dormant[d][1]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
ISO 639-3 sia
SIL sia

А́кала-саа́мская мова (альбо ба́бінская саа́мская мова) — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць (прынамсі размаўлялі) у этналякальным саамскім рэґіёне Сійда(en), у раёне некалькіх паселішчаў паўдзёнага захаду Кольскае паўвыспы (Акель і Чуксуал). 29 сьнежня 2003 году памёр апошні чалавек, для якога мова была роднай — Марыя Сергіна[2].

Характарыстыка мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акала-саамская мова (абазначаная лічбай 8 з улікам кільдзінскай саамскай)

Раней часта лічылася дыялектам кільдзінскае саамскае мовы. Найбольш блізкая да колта-саамскае мовы, носьбіты якой пражываюць заходней.

Для характарыстыкі мовы ў нашыя часы сабрана нямала матэрыялаў, але акала-саамская мова ўсё роўна застаецца адной з самых маладасьледжаных саамскіх моваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Nordisk samekonvensjon (нарв.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акала-саамская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў