Аканмуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац у Аканмулі, выгляд сьпераду
Трохпавярховы палац у Аканмулі, выгляд збоку

Аканмуль (Acanmul) — руіны цывілізацыі мая ў Мэксыцы. Знаходзяцца на паўвостраве Юкатан, штат Кампэчэ, прыкладна за 25 км на поўнач ад сталіцы штату. Да сучаснага часу Аканмуль і ўвесь рэгіён яшчэ амаль не дасьледаваны археолягамі.

Першае кароткае апісаньне Аканмулю пакінуў Гары Пoлак[1]. З 2000 г. тут праводзяць раскопкі Эбэр Ахэда (Heber Ojeda) і Джозэф Бол (Joseph Ball).

Найбольшую цікавасьць у археолягаў выклiкае трохпавярховы будынак, як мяркуецца, палац кіраўніка позьнеклясычнага пэрыяду. Побач зь ім знаходзіцца C-падобны будынак незвычайнай канструкцыі з выкшталцоным аздабленьнем каменнай паверхні. У горадзе меўся стадыён для гульні ў мяч.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ H. E. D. Pollock: The Puuc. An architectural survey of the hill country of Yucatan and northern Campeche, Mexico. Peabody Museums of Archaeology and Ethnology, Cambridge, Mass. 1980, ISBN 0-87365-693-8. S. 537—541

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аканмульсховішча мультымэдыйных матэрыялаў