Аляксандар Тармасаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Пятровіч Тармасаў
Александр Петрович Тормасов
11 (22) жніўня 175225 лістапада (7 сьнежня) 1819 (67 гадоў)
Партрэт Аляксандра Пятровіча Тармасава
майстэрні[1] Джорджа Доў. Ваенная галярэя Зімовага палацу, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Званьне Генэрал ад кавалерыі
Камандаваў 3-я Заходняя армія
Бітвы/войны Рацлавіцы, Кобрынь, Гарадзечна, Таруціна, Малаяраславец, Вязьма, Красны
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Георгія 2 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 2 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 3 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 3 ступені
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
ОрдэнЧорнага арла
ОрдэнЧорнага арла

Алякса́ндар Пятро́віч Тарма́саў (11 жніўня 1752 — 13 лістапада 1819) — расейскі граф, генэрал ад кавалерыі. У француска-расейскую вайну 1812 году камандаваў 3-й заходняй арміяй на паўднёвых рубяжох Расейскай імпэрыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З дваранаў. Бацька — лейтэнант флёту Пётар Іванавіч Тармасаў (памёр у 1789).

У 10 год быў накіраваны ў Найвышэйшы двор пажам, а ў 1772 паступіў на вайсковую службу паручыкам у Вяцкі пяхотны полк. У 1774 атрымаў званьне маёра, у 1777 — падпалкоўніка, у 1784 у чыне палкоўніка стаў камандаваць Александрыйскім лёгкаконным палком.

Заўважаны Пацёмкіным, ён быў камандзіраваны ў 1782 у Крым для здушэньня бунту татараў.

У пачатку 2-й турэцкай вайны (1787—1792) знаходзіўся ў кацярынаслаўскай арміі. У 1788 прымаў удзел у штурме Ачакава. У 1791, камандуючы коннай брыгадай, зьдзейсьніў удалы паход за Дунай да Бабадагу, а 28 чэрвеня прыняў удзел у мачынскай бітве, кіруючы коньніцаю левага крыла. 21 сакавіка 1791 атрымаў чын генэрал-маёра. Узнагароджаны 18 сакавіка 1792 ордэнам сьв. Гяоргія 3-е клясы № 95.

« Во уважение на усердную службу, храбрые и мужественные подвиги, оказанные им в сражении при Мачине и разбитии войсками Российскими под командою генерала князя Николая Васильевича Репнина многочисленной турецкой армии верховным визирем Юсуф-пашею предводимой. »

Удзел у здушэньні паўстаньня Т. Касьцюшкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Паўстаньня Касьцюшкі атрымаў паразу ад паўстанцаў пад Рацлавіцамі, 28 верасьня 1794 у бойцы ля Мацяёвіц кіраваў левым флянгам галоўных сіл. Падчас штурму Прагі (прадмесьця Варшавы) узначальваў адну з калёнаў.

Пасьля здушэньня паўстаньня Кацярына II узнагародзіла Тармасава ордэнам Сьв. Уладзімера II клясы і залатой шпагай, аздобленай брыльянтамі з надпісам «За адвагу», а кароль Станіслаў Аўгуст даслаў яму ордэны Белага Арла і Сьв. Станіслава. У сьнежні 1795 прызначаны віленскім губэрнатарам.

Пэрыяд канфліктаў з Турэччынай і Пэрсыяй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 1798 атрымаў чын генэрал-лейтэнанта.

За царом Паўлам I у 1799 годзе звольнены са службы і кінуты ў турму, як і шмат якія іншыя генэралы. Але 16 лістапада 1800 ізноў прызначаны камандзірам палку кірасіраў ляйб-гвардыі Ягонае Высокасьці. 15 верасьня 1801 з прычыны ўзыходу на сталец Аляксандра I атрымаў чын генэрала-ад-кавалерыі. У 1803 прызначаны кіеўскім генэралам-губярнатарам, у 1807 — рыскім. Пасьля заключэньня Тыльзыцкага міру папрасіўся ў адстаўку, аргумянтуючы гэта пагаршэньнем стану здароўя і 35-гадовай службай. 11 сьнежня 1807 Аляксандар I здаволіў ягоную прозьбу, пакінуўшы яму, аднак, поўную пэнсыю і права нашэньня мундыру. Пасьля сьмерці жонкі (інфлянцкай шляхцянкі з дому фон Гайкінгаў (von Geicking)) вярнуўся на службу і 8 чэрвеня 1808 быў прызначаны галоўнокамандуючым у Грузіі і на Каўкаскай ліні.

Прыбыўшы да свайго месца службы ў лютым 1809, Тармасаў пераняў справы ў цяжкім становішчы: Турцыя і Пэрсыя рыхтаваліся да вайны з Расеяй, у Імярэціі і Абхазіі выбухнулі паўстаньні, Дагестан пагражаў тым самым, а пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага знаходзілася ня больш за 42 тысячы войскаў. Праявіўшы дыпляматычны талент, уменьне абіраць выканаўцаў і падаграваць варагаваньне між народамі і плямёнамі Каўказу і інтарэсамі Турцыі і Пэрсыі, змог унікнуць вялікіх канфліктаў. Зваяваўшы крэпасьць Поці і такім чынам скасаваўшы ўплыў турак на Абхазію і Імярэцію, Тармасаў уціхамірыў і паўстаньні ў іх; у Дагестане ўсе спробы паўстаньня былі здушаныя.

Бліжэйшыя паплечнікі Тармасава — П. С. Катлярэўскі, Р. І. Лісаневіч і Сімановіч — нанесьлі туркам і пэрсам некалькі рашучых паразаў і тым самым забясьпечылі спакой на паўднёвых межах Расеі.

Расейска-француская вайна 1812 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад пачаткам француска-расейскай вайны 1812 году Тармасаў атрымаў камандаваньне 3-й Заходняй арміяй (54 батальёны, 76 швадронаў, 9 казачых палкоў, агулам 43 тысячы), якая ў часе вайны выконвала ахову паўднёвай мяжы. Адначасна ён быў уганараваны ордэнам Сьв. Уладзімера I-е клясы.

Супраць войскаў Тармасава быў накіраваны сьпярша Шварцэнбэрг, потым Рэнье з саксонскім корпусам. 1 ліпеня Тармасаў, пакінуўшы для аховы Валыні і для сувязі з Дунайскай арміяй корпус Ф. В. Сакена, а генэрал-маёра І. А. Хрушчова (драгунская брыгада і 2 казачыя палкі) ва Ўладзімеру-Валынскім (для забесьпячэньня межаў з боку Галіцыі і Варшаўскага герцагства), сам, з галоўнымі сіламі, рушыў супраць флянгу і тылу францускіх войскаў, што наступалі ад Берасьця да Пінску супраць Багратыёна. Корпус Рэнье быў раскіданы на вялікай прасторы (Слонім — Пружаны — Берасьце — Кобрынь — Янава — Пінск). 24 ліпеня частка арміі Тармасава захапіла Берасьце; 27-га быў разьбіты і склаў зброю саксонскі атрад (генэрал Кленгель, 66 афіцэраў, 2200 ніжэйшых чыноў, 8 гарматаў); пасьля таго Тармасаў заняў Пружаны. Гэтая перамога мела важкае значэньне як першы посьпех у пэрыяд адступленьня расейскіх войскаў. За яе Тармасаў 28 ліпеня 1812 быў уганараваны ордэнам Сьв. Гяоргія 2-е клясы № 43 і 50 тысячаў рублёў.

« За поражение французов при Кобрине 15 июля 1812 года. »

Рэнье, сабраўшы свае войскі і злучыўшыся са Шварцэнбэргам, атакаваў Тармасава ля Гарадзечны. 1 жніўня расейскія войскі адышлі сьпярша да Кобрыні, а пасьля да Луцку для злучэньня з Дунайскай арміяй П. В. Чычагава, што ішла ў Расею пасьля заключэньня бухарэсцкага міру.

У верасьні арміі злучыліся і вымусілі Шварцэнбэрга пасьпешна адступіць да Берасьця. Неўзабаве кіраваньне над аб’яднанымі войскамі перайшло да адмірала П. В. Чычагава, а Тармасаў быў адкліканы ў галоўны штаб, дзе яму было даручана ўнутранае кіраваньне войскамі і іх арганізацыя. Тармасаў удзельнічаў у бойках пад Таруцінам, Малаяраслаўцам, Чырвоным і з галоўнай арміяй перайшоў мяжу імпэрыі ў сьнежні 1812 году. Напрыканцы году атрымаў ордэн Сьв. Андрэя. Калі М. І. Кутузаў, захварэўшы, застаўся ў Бунцлаў, Тармасаў часова прыняў камандаваньне над арміяй.

Позьнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Неўзабаве параза пад Лютцэнам і пагаршэньне стану здароўя вымусіла яго прасіць звальненьня; ён быў прызначаны чальцом Дзяржаўнага Савету, а ў 1814 — генэрал-губэрнатарам Масквы. Заняўся адбудовай Масквы пасьля пажару. Па вяртаньні Аляксандра I з Парыжу Сэнат высунуў праект усталяваньня цару помніка і наданьня яму тытулу «Багаславёны». У гэтай дэлегацыі да цара быў таксама і Тармасаў. 30 жніўня 1816, падчас візыту Аляксандра I ў Маскву, А. П. Тармасаў атрымаў тытул графа. У 1818 прускі кароль адзначыў Тармасава ордэнам Чорнага Арла.

Памёр у 1819 пасьля працяглай і цяжкай хваробы. Пахаваны ў Маскве ў Данскім манастыры. Ягоны сын Аляксандар быў камэр-юнкерам на царскім двары і памёр у 1839 годзе, спыніўшы дынастыю Тармасавых.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзяржаўны Эрмітаж. Заходнеэўрапейскі жывапіс. Каталёг = Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова.. — 2-е выданьне, перапрацаванае і дапоўненае. — Л.: Искусство, 1981. — С. 260. — 360 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]