Амонія Нікасія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амонія
Поўная назва Αθλητικός Σύλλογος Ομόνοια Λευκωσίας
Заснаваны 17 чэрвеня 1948
Горад Нікасія, Кіпр
Стадыён ГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
Прэзыдэнт Стаўрас Папастаўру[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2022—2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Амо́нія» (па-грэцку: Ομόνοια) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1948 годзе, клюб далучыўся да Кіпрскай футбольнай асацыяцыі ў 1953 годзе. А 14 чэрвеня 2018 году «Амонія» стала прыватнай кампаніяй, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. 21-разовы чэмпіён Кіпру, 16-разовы ўладальнік Кубка Кіпру. Клюб утрымлівае рэкорд, займаючы 1 ці 2 месца запар з 1972 па 1987 гады. У гэты пэрыяд 13 разоў клюб станавіўся чэмпіёнам краіны. З 1980 па 1983 гады «Амонія» чатыры разы запар кожны год здабывала кубак Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны, клюб мае таксама прадстаўніцтвы ў баскетболе[3], валейболе[4], роварным спорце[5] і футзале. Апошні зь іх ёсьць асабліва пасьпяховым, дамогшыся перамогі ў лізе і кубку тры гады запар з 2011 году[6].

Заўзятары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўзятары «Амоніі» ў гасьцявым матчы супраць аўстрыйскага «Рэд Булу» ў 2010 годзе.

Гістарычна склалася, што «Амонія» адна з самых папулярных камандаў на Кіпры з часу стварэньня клюбу. Дасьледаваньне 2022 году, праведзенае Нікасійскім унівэрсытэтам, выявіла, што «Амонія» ёсьць самай папулярнай камандай на востраве на сёньняшні дзень, то бок каля 30,7% з прыблізна 1500 апытаных людзей завілі аб сваёй прыхільнасьці да клюбу[7].

«Амонія» трымае рэкорд па колькасьці рэалізаваных білетаў у лізе сярод кіпрскіх камандаў за адзін сэзон. Гэта адбылося ў сэзоне 2009—2010 гадоў, калі было прададзена 162 061 квіткой. Клюб таксама ўсталяваў рэкорд на самую высокую сярэднюю наведвальнасьць, калі ў сэзоне 2003—2004 гадоў у сярэднім хатнія матчы наведвалі 11 003 аматараў футболу[8].

Прыхільнікі «Амоніі» вядомыя сваім левымі сацыялістычнымі поглядамі. Многія зь іх заяўлялі, што яны зьвязаныя з Прагрэсіўнай партыяй працоўнага народу. «Амонія» таксама традыцыйна разглядаецца як народны клюб ці клюб кіпрскай працоўнай клясы. Шмат хто з прыхільнікаў «Амоніі» на матчах каманды размахваюць сьцягамі з выявамі Чэ Гевары[9].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Кіпру Аб Парыс Псальтыс 1996
3 Сьцяг Ўэйлзу Аб Адам Мэт’юз 1992
5 Сьцяг Малі Аб Сэну Кулібалі 1994
6 Сьцяг Бразыліі Аб Маркіньюс Сыпрыяну 1999
7 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Вільлі Сэмэду 1994
8 Сьцяг Гвінэі-Бісаў ПА Марэту Касама 1998
9 Сьцяг Кіпру Нап Андронікас Какуліс 2001
11 Сьцяг Камэруну Нап Сайду Аліюм (ар. Гамарбю) 2003
14 Сьцяг Польшчы Нап Марыюш Стэмпінскі 1995
15 Сьцяг Чарнагорыі Нап Душан Бакіч 1999
16 Сьцяг Швэцыі ПА Аляксандар Франсан 1994
17 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Лецякс 1990
19 Сьцяг Каморскіх выспаў ПА Фуад Башыру 1990
20 Сьцяг Кіпру Нап Панаётыс Захарыю 1996
21 Сьцяг Сэрбіі Нап Вэлька Сіміч 1995
22 Сьцяг Вугоршчыны Аб Адам Ланг 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Нігерыі Бр Фрэнсіс Узога 1998
24 Сьцяг Чарнагорыі ПА Новіца Эракавіч 1999
30 Сьцяг Кіпру Аб Ніколяс Панаёту 2000
31 Сьцяг Кіпру ПА Яніс Кусуляс (капітан) 1996
40 Сьцяг Бразыліі Бр Фабіяну Фрэйтас 1988
48 Сьцяг Марока Аб Амін Камас 1999
71 Сьцяг Кіпру Бр Міхаліс Папастыліяну 1998
73 Сьцяг Сэрбіі Аб Неманья Мілеціч 1991
74 Сьцяг Кіпру ПА Панаётыс Андрэў 2006
76 Сьцяг Кіпру ПА Харалямпас Харалямпус 2002
79 Сьцяг Кіпру Нап Тахсін Эзлер 2006
88 Сьцяг Нігерыі Нап Акінкунмі Амоо 2002
90 Сьцяг Украіны ПА Раман Безус 1990
91 Сьцяг Кіпру Бр Сатырыс Келепэшы 2005
98 Сьцяг Кіпру Бр Харалямпас Кірыякідыс 1998

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]