Андрапаўза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Андрапа́ўза — нястача тэстастэрону пры пераходзе да старасьці. Сустракаецца ў 10—20% мужчынаў пераважна пасьля 50 гадоў. Вядзе да імпатэнцыі.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё немачы прадухіляе харчаваньне пераважна бялкамі (белае курынае мяса, грыбы, малако, тварог, яйкі і ялавічына) і складанымі вугляводамі (бабовыя, вотруб’евы(en) хлеб, гародніна і крупы(en)). У якасьці крыніцы тлушчаў варта ўжываць алей, арэхі, вяршкі, сыр і тлустыя гатункі рыбы. Нядужасьць таксама папярэджваюць пешыя прагулкі, пад’ёмы па лесьвіцы, разгадваньне галаваломак (крыжаванак), ранішняя гімнастыка, рэгулярныя плоцевыя сувязі, чытаньне і язда на ровары, уніканьне перанапругі, недасыпу, паленьня і сьпірту.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньняму ўзьнікненьню немачы спрыяе ненармаваны працоўны дзень, хранічны стрэс, паўсядзённае пераграваньне і пераахаладжэньне, іянізавальнае(en) выпраменьваньне, вібрацыя(en), шум і працяглая адсутнасьць плоцевых зносінаў.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Недамаганьне выяўляецца праз патлівасьць, пачашчанае сэрцабіцьцё, галавакружэньне, перапады артэрыяльнага ціску, раздражняльнасьць, нэрвознасьць, бессань[прыбраць шаблён], пагаршэньне памяці і здольнасьці засяроджваць думкі, атлусьценьне, зьмяншэньне цяглічнай сілы і зьніжэньне плоцевай цягі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]