Андрэй Грамыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грамыка.
Андрэй Грамыка
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР
2 ліпеня 1985 — 1 кастрычніка 1988
Папярэднік: Васіль Кузьняцоў
Наступнік: Міхаіл Гарбачоў
Першы намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР
24 сакавіка 1983 — 2 ліпеня 1985
Прэм’ер-міністар: Мікалай Ціханаў
Міністар замежных справаў СССР
15 лютага 1957 — 2 ліпеня 1985
Прэм’ер-міністар: Мікалай Булганін
Мікіта Хрушчоў
Аляксей Касыгін
Мікалай Ціханаў
Папярэднік: Зьміцер Шапілаў
Наступнік: Эдуард Шэварнадзэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 (18) ліпеня 1909
Памёр: 2 ліпеня 1989(1989-07-02)[1] (79 гадоў)
Партыя: КПСС (з 1931)
Сужэнец: Лідзія Грамыка[d]
Дзеці: Анатоль Грамыка[d] і Эмілія Грамыка[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы» юбілейны мэдаль «60 гадоў Узброеным сілам СССР» мэдаль «У памяць 800-рочча Масквы» ордэн Белага льва ордэн Хасэ Марці Ордэн Сцяга Венгерскай Народнай Рэспублікі ордэн «Сонца Свабоды»
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
ордэн Клемента Готвальда Вялікі крыж ордэна Сонца Пэру Сонца Перу, ордэн ордэн «Георгі Дзімітроў»

Grand Cross of the Order of Merit of the Polish People's Republic

Андрэ́й Андрэ́евіч Грамы́ка (18 ліпеня [ст. ст. 5 ліпеня] 1909, вёска Старыя Грамыкі Сьвяцілавіцкага сельсавету Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці — 2 ліпеня 1989) — савецкі дзяржаўны дзяяч і дыплямат, старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР (1985—1988). У 1944 годзе ўзначальваў дэлегацыю СССР на канфэрэнцыі ў Думбартан-Оксе (ЗША) па стварэньні ААН, падпісаў Статут ААН.

Ранейшыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з шляхецкага роду, большая частка якога ў часы Расейскай імпэрыі была пераведзена ў падатныя станы. У афіцыйных біяграфіях пазначалася сялянскае паходжаньне і тое, што яго бацька быў селянінам, працаваўшым на заводзе. З 13 гадоў Андрэй хадзіў з бацькам на заработкі, часьцей на загатоўку і сплаў лесу. Пасьля заканчэньня 7-гадовай школы працягнуў адукацыю ў прафэсійнай тэхнічнай вучэльні і тэхнікуме ў Гомелі, затым — у Старабарысаўскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (в. Старабарысаў Барысаўскага раёну Менскай вобласьці)[4].

У 1932 закончыў Менскі сельскагаспадарчы інстытут, паступіў у асьпірантуру.

У 1931 годзе ажаніўся, у 1932 нарадзіўся сын Анатоль, будучы вучоны.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1934 годзе групу асьпірантаў, сярод якіх быў і Грамыка, перавялі ў Маскву, ва Ўсесаюзны навукова-дасьледчы інстытут эканомікі сельскай гаспадаркі. Пасьля абароны ў 1936 годзе дысэртацыі кандыдата навук па праблемах эканомікі сельскай гаспадаркі Грамыка стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам, а потым — вучоным сакратаром Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР.

Дыпляматычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амбасадар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939 годзе быў прыняты на службу ў Народны Камісарыят Замежных справаў СССР, на пасаду кіраўніка аддзелу краінаў Амэрыкі. У кастрычніку 1939 году накіраваны ў сталае прадстаўніцтва СССР у ЗША, раднікам.

У жніўні 1943 году 34-гадовы Грамыка стаўся амбасадарам СССР у Вашынгтоне; адначасова — пасланьнік СССР на Кубе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы канфэрэнцыяў у Ялце, Патсдаме, Думбартан-Оксе і Сан-Францыска, што зрабіла яго прыўчасным да фармаваньня пасьляваеннага сьветаўладзьдзя.

У 1946—1948 Грамыка — першы прадстаўнік СССР у ААН і адначасова намесьнік міністра замежных справаў СССР, у 1949—1952 і з сакавіка 1953 да лютага 1957 — першы намесьнік міністра замежных справаў СССР. У 1952—1953 — амбасадар СССР у Вялікабрытаніі.

Доктар эканамічных навук (1956).

У жніўні 1947 году часопіс «Time» пісаў: «Як сталы прадстаўнік Савецкага Саюзу ў Радзе Бясьпекі ААН, Грамыка робіць сваю работу на ўзроўні найвышэйшае кампэтэнтнасьці». На Захадзе Грамыка атрымаў мянушку «Mr. Nyet» (Містэр «Не») за своеасаблівы стыль вядзеньня перамоваў.

Быў удзельнікам, а потым — кіраўніком дэлегацыі на 22 сэсіях Генэральнае Асамблеі ААН.

Міністар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

15 лютага 1957 году быў прызначаны на пасаду міністра замежных справаў СССР, на якой служыў 28 гадоў — да 2 ліпеня 1985. На час яго службы трапілі самыя напружаныя часы «Халоднае вайны» — у прыватнасьці, Грамыка вёў савецка-амэрыканскія перамовы падчас Карыбскае крызы. Адначасова з 24 сакавіка 1983 па 2 ліпеня 1985 — 1-ы намесьнік Старшыні Савету Міністраў СССР.

Працаваў над дамоваю аб забароне выпрабаваньняў ядравае зброі ў атмасфэры, касьмічнай прасторы і пад вадой, што была падпісаная ў 1963 годзе, над актам аб ненападзе з Заходняю Нямеччынай і 4-баковым пагадненьнем аб Заходнім Бэрліне.

Посьпехам Грамыкі як дыплямата было прадухіленьне вайны паміж Індыяй і Пакістанам ў 1966 годзе з-за канфлікту вакол Кашміру. Заслугамі Грамыкі ў вялікай ступені можна лічыць падпісаньне Дамовы аб нераспаўсюдзе ядравае зброі 1968 году і пагадненьняў са Злучанымі Штатамі 1972—1979 гадоў, асабліва Дамовы аб супрацьпаветранай абароне і Дамовы аб абмежаваньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (ДАСНУ). Важнае значэньне маюць падпісаныя ў 1975 годзе Хэльсынскія пагадненьні.

У 1976 годзе дзяржаўны сакратар ЗША Сайрус Вэнс, што працаваў разам з Грамыкам над ДАСНУ, сказаў аб дыплямаце-беларусе: «…мала хто ў сучасным сьвеце можа быць параўнаны зь ім… у дыпляматыі ён скрупулёзны прафэсійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасьцяў і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча». У 1970—1980-я гады многія на Захадзе гаварылі аб ім, як аб «дыплямаце нумар 1». Часопіс «Time» пісаў у 1981 годзе: «Ва ўзросьце 72 гадоў ён ёсьць адзін з самых актыўных і працаздольных сяброў савецкага кіраўніцтва. Чалавек з выдатнай памяцьцю, вострым розумам і надзвычайнай трываласьцю… Мажліва, Андрэй Андрэевіч ёсьць самым інфармаваным міністрам замежных справаў у сьвеце».

Пасьля міністэрства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2 ліпеня 1985 па 1 кастрычніка 1988 — Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР. Крытычна разглядаў «Перабудову» і палітыку М. Гарбачова. З кастрычніка 1988 — на пэнсіі. У 1946—1950 і 1958—1989 — дэпутат Вярхоўнага Савету СССР.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве. У Гомелі А. Грамыку ўсталяваны бронзавы бюст.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Andrej Andrejewitsch Gromyko // filmportal.de — 2005.
  2. ^ а б Громыко Андрей Андреевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118857886 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ Соседи по парте.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]