Асэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асэр
франц. Auxerre
Асэр
Герб Асэру


Краіна: Францыя
Рэгіён: Бургундыя-Франш-Камтэ
Дэпартамэнт: Ёна
Кіраўнік: Jeanne Hérold[d]
Плошча: 19,95 км²
Вышыня: 102 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 34 869 чал.
шчыльнасьць: 1747,82 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 89000, 89290
Геаграфічныя каардынаты: 47°47′51″ пн. ш. 3°34′1″ у. д. / 47.7975° пн. ш. 3.56694° у. д. / 47.7975; 3.56694Каардынаты: 47°47′51″ пн. ш. 3°34′1″ у. д. / 47.7975° пн. ш. 3.56694° у. д. / 47.7975; 3.56694
Асэр на мапе Францыі
Асэр
Асэр
Асэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.auxerre.com/

Асэр (па-француску: Auxerre) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Ёна ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Бургундыя), на рацэ Ёне.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Асэра адбываецца ад лацінскага Autissiodurum. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп Герман Асэрскі ў V стагодзьдзі заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з XI па XVI стагодзьдзі, пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі XIII стагодзьдзя. Паралельна сабору ішло будаўніцтва й царквы сьв. Яўсевія. Эпіскапская пахавальня разьмешчана ў крыпце царквы Сэн-Жэрмэн IX стагодзьдзя, у ёй таксама спачываюць сьвятыя мошчы біскупа Аарана Асэрскага.

У раньнім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай эпархіі. Біскупы Асэра валодалі функцыямі графа й біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф’ефы сэньёра, беручы зь іх даніну. У VIII—IX стагодзьдзі было створана графства Асэр. У XI стагодзьдзі яно апынулася аб’яднана з графствамі Нэвэр і Танэр. Аб’яднаньне захоўвалася да другой паловы XIII стагодзьдзя.

У 1273 годзе графства пасродкам шлюбу перайшло пад кіраваньне Жана I дэ Шалён, сэньёра дэ Рашфор, які стаў родапачынальнікам дома Шалён-Асэра. У 1370 годзе Жан IV дэ Шалён-Асэр прадаў графства Асэра каралю Францыі за 31 000 ліўраў. Канчатковае далучэньне Асэра да Францыі адбылося толькі ў 1490 годзе.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Асэры вырабляецца віно шаблі́.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе месьціцца футбольны клюб «Асэр».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў