Аэрапорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мюнхэнскі аэрапорт уначы

Аэрапо́рт, лётнішча — комплекс збудаваньняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўваньня паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаваньні і неабходнае абсталяваньне.

Адным з самых першых аэрапортаў сьвету стаў Кёнігсбэргскі аэрапорт Дэваў, які адкрыўся ў 1919 годзе.

Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты ня маюць узьлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.

Паводле Паветранага кодэксу Беларусі 2006 году, міжнародны аэрапорт — аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыцьцяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю[1].

Аэрадром[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэрапорт Даласа, выгляд зьверху

Аэрадром складаецца з лётнага поля (узьлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), пэрон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіраваньня паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасьвятлотэхнічная, мэтэаралягічная, штурманская і г. д.).

Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэравакзальны комплекс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэлескапічны трап, прыстыкаваны да борта. Пад трапам бачная сыстэма вентыляваньня салёну

Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўваньня пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасьць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакіданьня аэрапорта:

  • прадстаўніцтвы авіякампаній;
  • служба арганізацыі пасажырскіх перавозак;
  • службы бясьпекі;
  • багажная служба;
  • службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю;
  • розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т. п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю пэрыёдыкай і сувэнірамі, крамы, і г. д.

Грузавы комплекс.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаў груз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і мэханізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу «ў накід» і ў кантэйнэрах.

Кляса аэрапорта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляса аэрапорта вызначаецца гадавым аб’ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасьцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць зь яго, у тым ліку транзытных пасажыраў (зь перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).

Клясыфікацыя аэрапортаў у залежнасьці ад гадавога аб’ёму пасажырскіх перавозак:

Клас аэрапорта Гадавы аб’ём
пасажырскіх перавозак,
тыс. чалавек
I 10000-7000
II 7000-4000
III 4000-2000
IV 2000—500
IV 500—100

Аэрапорты з гадавым аб’ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазаклясавых, а з гадавым аб’ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. — да неклясыфікаваных.

Неклясыфікаваныя аэрапорты мясцовых паветраных ліній месьцяцца на аэрадромах 3 ці 4 класа, са штучным ці грунтавым пакрыцьцём УПП.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Лукашэнка. Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 траўня 2006 г. № 117-З // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 9 чэрвеня 2020 г. Праверана 18 лістапада 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]