Аўрора (крэйсэр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэйсер Аўрора

«Аўро́ра»крэйсэр 1-га ранга Балтыйскага флёта, вядомы сваёй роляй у кастрычніцкім перавароце 1917 году. Закладзены ў 1897 у Санкт-Пецярбурзе на суднабудаўнічым заводзе Новае Адміралцейства. Названы ў гонар паруснага фрэгата «Аўрора», які вылучыўся пры абароне Петрапаўлаўска-Камчацкага.

Карабель прызначаўся для выкананьня функцый крэйсэра-разьведчыка і барацьбы з гандлёвым суднаходзтвам супраціўніка на невялікай аддаленасьці ад базаў, а таксама для падтрымкі браняносцаў у эскадраным баі. Фактычна ня мог вырашаць ніводную з гэтых задачаў з-за недастатковай (на 1900-я гг.) для крэйсэра дальнасьці плаваньня, малой хуткасьці, слабога ўзбраеньня і абароны, таму з 1908 г. выконваў функцыі вучэбнага крэйсэра.

Канструкцыйна адносіўся да тыпу браняпалубных крэйсэраў, тактычна — да крэйсэраў-вынішчальнікаў гандлю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўрора (крэйсэр)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў