Аўстрыйская імпэрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўстрыйская імпэрыя
ням. Kaiserthum Österreich

1804—1867
Сьцяг Аўстрыйскай імпэрыі Герб Аўстрыйскай імпэрыі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Уся зямля падпарадкаваная Аўстрыі
Дзяржаўны гімн: «Божа, захавай нашага імпэратара»
Месцазнаходжаньне Аўстрыйскай імпэрыі
Афіцыйная мова Нямецкая
Сталіца Вена
Найбуйнейшы горад Вена
Форма кіраваньня
Імпэратар
Абсалютная манархія
Франц II (1804—1835),
Фэрдынанд I (1835—1848),
Франц Ёзэф I (1848—1867)
Плошча
 • агульная

(1804 г.) 698 700 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1804)
 • шчыльнасьць

21,2 млн
30,3/км²
Этнічны склад Аўстрыйцы 19%, вугорцы 17%, італьянцы 15%, чэхі 11%, палякі 8%, украінцы 7%, харваты 6%, румыны 6%, жыды 4%, славакі 3%, славенцы 2%, сэрбы 1%
Канфэсійны склад Хрысьціяне 96%, юдэі 4%
Валюта Талер
Часавы пас Сярэднеэўрапейскі (UTC+1)
Незалежнасьць
Абвяшчэньне
11 жніўня 1804 (219 гадоў таму)
Цяпер зьяўляецца часткай Аўстрыі, Вугоршчыны, Італіі, Польшчы, Румыніі, Славаччыны, Славеніі, Харватыі, Сэрбіі, Украіны, Чэхіі

Аўстрыйская імпэрыя (ням. Kaiserthum Österreich) — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе з сталіцай у Вене, якая аб’ядноўвала ўсе ўладаньні Габсбургаў, якія дагэтуль ня мелі агульнай назвы. Была створаная ў 1804 г. імпэратарам Францам II у адказ на абвяшчэньне Напалеона I імпэратарам. У 1806 пасьля націску з боку Напалеона была скасавана Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя.

У 1867 пасьля няўдалай спробы правядзеньня рэформаў і зьяўленьня так званага кампраміса Аўстрыйская імпэрыя была пераўтворана ў дуалістычную манархію — Аўстра-Вугоршчыну, якая падзялалася на землі аўстрыйскай і вугорскай кароны, але пад уладаю аднаго манарха.