Аўтызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўты́зм (дзіцячы аўтызм) — разлад, які ўзьнікае з прычыны парушэньня разьвіцьця галаўнога мозгу і характарызуецца выяўленым і ўсебаковым дэфіцытам сацыяльнага ўзаемадзеяньня і стасункаў, а таксама абмежаванымі інтарэсамі і паўтаральнымі дзеяньнямі. Усе названыя прыкметы праяўляюцца ва ўзросьце да трох гадоў. Падобныя станы, пры якіх адзначаюцца больш мяккія прыкметы і сымптомы, адносяць да разладжаньняў аўтыстычнага спэктру.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1 студзеня 2013 году на ўліку ў Беларусі стаяла каля 700 дзяцей з аўтызмам[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дыяна Серадзюк. Адкрыем сьвет для «людзей дажджу» // Зьвязда : газэта. — 10 сьнежня 2013. — № 232 (27597). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў