Баніфацыюс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баніфацыюс III (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 540
Памёр 12 лістапада 607
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткідыплямат, каталіцкі сьвятар

Баніфа́цыюс III (па-лацінску: Bonifatius PP. III), сьвецкае імя Баніфача Катадыёчы (па-італьянску: Bonifacio Catodioci; памёр 12 лістапада 607, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 19 лютага па 12 лістапада 607 году.

Нарадзіўся ў Рыме ў сям’і Яна Катадыёчы, рымляніна грэцкага паходжаньня. Баніфачы доўгі час правёў у Канстантынопалі, дзе быў дарадцам імпэратара Фокі. Упарадкаваў абраньне папаў, забараніўшы вырашаць пытаньне аб новым папу пры жыцьці старога й на працягу 3 дзён пасьля ягонай сьмерці. Дамогся ад Фокі прызнаньня першынства Рымскай катэдры над астатнімі.

Быў пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]