Баранавіцкая вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баранавіцкая вобласьць

(Баранавіцкая вобласць)
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Статус вобласьць
Уваходзіць у БССР
Адміністрацыйны цэнтар Баранавічы
Улучае 26 раёнаў (1939), 16 раёнаў (1952)
Найбольшы горад Баранавічы
Іншыя буйныя гарады Валожын (да 1944), Клецак, Ліда (да 1944), Ляхавічы, Нясьвіж, Наваградак, Слонім, Стоўпцы
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939
Дата скасаваньня 8 студзеня 1954
Насельніцтва (1940) 1184,4 тыс.
Плошча 23,3 тыс. (1940), 13,7 тыс. (1944) км²
Месцазнаходжаньне Баранавіцкай вобласьці
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бара́навіцкая во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР з 4 сьнежня 1939 па 8 студзеня 1954 году.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былое Наваградзкае ваяводзтва пасьля ўзьяднаньня Заходняй і БССР пастановай ЦК КП(б)Б «Пра вобласьці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 году было ператворанае ў Наваградзкую вобласьць, неўзабаве перайменаваную ў Баранавіцкую. Абласным цэнтрам стаў горад Баранавічы.

Пастановай ЦК КП(б)Б «Аб адміністрацыйным падзеле на тэрыторыі заходніх абласьцей БССР» ад 20 лістапада 1939 году ў Баранавіцкую вобласьць ўвайшлі былыя паветы Польшчы:

Грамады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічала з 1949 па 1951 гг. грамада Саюз супольнай справы.

Падзел на раёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1939[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баранавіцкая вобласьць у 1940 годзе

Баранавіцкая вобласьць у 1939 годзе складалася з 26 раёнаў:

  1. Быценскі раён — Быцень
  2. Васілішкаўскі раён — Васілішкі
  3. Валожынскі раён — Валожын
  4. Вярэнаўскі раён — Вярэнаў
  5. Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
  6. Жалудоцкі раён — Жалудок
  7. Зьдзецельскі раён — Зьдзецел
  8. Зэльвенскі раён — Зэльва
  9. Івянецкі раён — Івянец
  10. Іўеўскі раён — Іўе
  11. Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
  12. Карэліцкі раён — Карэлічы
  13. Клецкі раён — Клецак
  14. Лідзкі раён — Ліда
  15. Любчанскі раён — Любча
  16. Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
  17. Мастоўскі раён — Масты
  18. Мірскі раён — Мір
  19. Наваградзкі раён — Наваградак
  20. Навамыскі раён — Новая Мыш
  21. Нясьвіскі раён — Нясьвіж
  22. Радунскі раён — Радунь
  23. Слонімскі раён — Слонім
  24. Стаўпецкі раён — Стоўпцы
  25. Шчучынскі раён — Шчучын
  26. Юрацішкаўскі раён — Юрацішкі

1952[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баранавіцкая вобласьць у 1944 годзе

У сувязі з рэарганізацыяй у Баранавіцкай вобласьці засталося 15 раёнаў і горад абласнога падпарадкаваньня (Баранавічы):

  1. Быценскі раён — Быцень
  2. Гарадзішчанскі раён — Гарадзішча
  3. Зьдзецельскі раён — Зьдзецел
  4. Івянецкі раён — Івянец
  5. Казлоўшчынскі раён — Казлоўшчына
  6. Карэліцкі раён — Карэлічы
  7. Клецкі раён — Клецак
  8. Любчанскі раён — Любча
  9. Ляхавіцкі раён — Ляхавічы
  10. Мірскі раён — Мір
  11. Наваградзкі раён — Наваградак
  12. Навамыскі раён — Новая Мыш
  13. Нясьвіскі раён — Нясьвіж
  14. Слонімскі раён — Слонім
  15. Стаўпецкі раён — Стоўпцы

8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная, раёны перададзеныя Берасьцейскай і Менскай вобласьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]