Белая дзірка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бе́лая дзі́рка — дапушчальны фізычны аб’ект у Сусьвеце, у абсяг якога нічога ня можа ўвайсьці. Белая дзірка зьяўляецца часавою процілегласьцю чорнай дзіркі.

Праз няўстойлівасць гэтага рашэння ўраўненняў Эйнштэйна адносна абурэнняў метрыкі прасторы-часу белая дзірка можа быць толькі вечнай, г.зн. павінна існаваць у Сусвеце ад самага пачатку яе пашырэння і не можа нарадзіцца пазней, напрыклад у працэсе гравітацыйны каляпсу. У матэматычным сэнсе адасобленае рашэнне толькі з белай дзіркай не поўнае, бо апісвае не ўсю прастору-час, а толькі яго частку. Таму можа існаваць вечная белая дзірка, толькі тапалагічна злучана з вечнай чорнай дзіркай. Якаў Зяльдовіч і Валер Фралоў даказалі, што белая дзірка схільная да класічнай і квантавай няўстойлівасцей.[1][2][3][4]

Мяркуюць, што белыя дзіркі могуць стварацца пры выхадзе з-за пазему падзеяў рэчыва чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў іншым часе.

Сёньня такія фізычныя аб’екты, якія дакладна можна лічыць белымі дзіркамі, невядомы; таксама няма тэарытычных перадумоваў па спосабах пошукаў (у адрозненьне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца ў цэнтрах буйных сьпіральных галяктык).

Габрэйскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хэлер мяркуюць, што анамальны гама-ўсплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў менавіта «белай дзіркай»[5][6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]