Белорусы и рынок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белорусы и рынок
Тып штотыднёвік (па панядзелках)
Фармат А3
Уладальнік ЗАТ «Медиарынок»
Галоўны рэдактар Вячаслаў Хадасоўскі
Заснаваная сьнежань 1990
Мова расейская, беларуская
Штаб-кватэра Менск, вул. Багдановіча, 124
Наклад ~10 000 асобнікаў
Афіцыйны сайт belmarket.by

Белорусы и рынок (па-беларуску: Беларусы і рынак) — штотыднёвая эканамічная газэта Беларусі. Газэта была заснаваная ў 1990 годзе пад назвай «Белорусский рынок» («Беларускі рынак») і стала адным зь першых прыватных сродкаў масавае інфармацыі ў Беларусі.

Галоўны рэдактар — Вячаслаў Хадасоўскі.

Газэта выходзіць пераважна на расейскай мове.

Падчас асьвятленьня пратэстаў у Беларусі 18 кастрычніка 2020 году быў затрыманы журналіст Арцём Маёраў. 19 кастрычніка 2020 году суд Кастрычніцкага раёну г. Менску (судзьдзя — Алена Жывіца) прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[1].

18 траўня 2021 году, журналіст газэты Арцём Маёраў прыехаў у рэдакцыю парталу TUT.BY, каб асьвятляць падзеі, зьвязаныя з рэйдам на яго сядзібу. Але супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго на месцы, а 21 траўня 2021 году яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што той нібыта мацюкаўся ў Маскоўская РУУС Менску, але, паводле адваката Андрэя Мачалава, на судзе доказаў гэтага прадстаўлена не было[2].

23 ліпеня 2022 году Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту выданьня «Беларусы і рынак». 1 сьнежня міністэрства анулявала рэгістрацыю друкаванага выданьня[3].

6 красавіка 2023 году Канстанціну Залатых, дырэктару газэты «Беларусы і рынак», прысудзілі 4 гады зьняволеньня[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Журналісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]