Блез Паскаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паска́ль, Блез (па-француску: Blaise Pascal) (19 чэрвеня 1623, Клермон-Фэран — 19 жніўня 1662, Парыж) — францускі філёзаф і літаратар, матэматык, фізык. Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, пацьвердзіў меркаваньне Эвангеліста Тарычэлі пра існаваньне атмасфэрнага ціску. У палове жыцьця адышоў ад вывучэньня прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філязофіяй ды рэлігіяй, схіляўся да янсэнізму.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блез Паскальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў