Блёкшот (баскетбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Блёк-шот (па-ангельску: blocked shot — заблякаваны кідок) — баскетбольны тэрмін, які азначае блякаваньне па правілах гульцом абароны кідка суперніка. Звычайна блякуючымі гульцамі зьяўляюцца гульцы першай лініі — цэнтравыя і цяжкія форварды. Але і тыя, хто гуляе на іншых пазыцыях, але мае добры скачок і каардынацыю маюць таксама найлепшыя паказчыкі. Блёк — паказчык, які вызначае дзеяньні баскетбалістаў у абароне.

Рэкорды па блёк-шотах у НБА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найбольшая колькасьць блёк-шотаў за гульню: Элмар Сьміт (17)
  • Найбольшая колькасьць блёк-шотаў за палову гульні: Элмар Сьміт, Джордж Джонсан, Манутэ Бол (па 11)
  • Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у сярэднім за гульню за сэзон: Марк Ітан (5,56)
  • Найбольшая колькасьць блёк-шотаў за кар’еру: Хакім Аладж'ювон (3830)
  • Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у сярэднім за гульню за кар’еру: Марк Ітан (3,50)
  • Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у матчы фіналу НБА: Дуайт Ховард (9)
  • Найбольшая колькасьць блёк-шотаў у матчы плэй-оф: Марк Ітан, Хакім Аладж’ювон, Эндру Байнам (по 10)