Бобра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Бобра
Рака Бобра непадалёк ад вёскі Бростава
Рака Бобра непадалёк ад вёскі Бростава
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Новага Двара
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Польшча
Даўжыня 165,1 км
Сярэднегадавы сьцёк 33,6 м³/с
Плошча басэйну 7054,4 км²
Нахіл воднай паверхні 0,13 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Сідра, Бярозаўка
Правыя Нэта, Лега, Лык, Віса

Бобра, Бебра[1] (польск. Biebrza) — рака ў Польшчы, правы прыток Нарава (басэйн Віслы). Цячэ ў Падляскім ваяводзтве. Даўжыня 165,1 км. Плошча вадазбору 7054,4 км². Сярэдні выдатак вады ў вусьці 33,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 ‰. Праз Аўгустоўскі канал злучаецца з ракой Нёманам.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гідронім Бобра, магчыма, паходзіць ад баброў, якія стагодзьдзямі жылі на рацэ.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Басэйн Бобры характарызуецца асымэтрыяй: больш разьвіты правыя прытокі — 75,5% (галоўным чынам рэкі, якія вынікаюць з Мазурскіх азёраў), левыя прытокі ўсяго — 24,5% вады ад агульнай масы.

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычна склалася так, што рака Бобра была натуральнай прыроднай мяжой дзякуючы яе багністаму характару. Мяркуецца, што спачатку гэта была мяжа паміж балтыйскімі княствамі яцьвягаў і галіндаў, а потым паміж Мазавецкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім. І сёньня гэты рэгіён сутыкненьня беларускай і польскай культуры, дзе захоўваюцца відавочныя культурныя адрозьненьні.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Веснавая Бобра ў Бужыне
Бобра каля Асаўцу

У даліне Бобры знаходзіцца найвялікшы балотны абшар у Польшчы — так званыя Бобраўскія багны. Гэтыя багны маюць вялікае значэньне для вялізарнай колькасьці птушак якія водзяцца і гняздуюцца пераважна ў балотах. Таму вялікая частка гэтай унікальнай прыроднай тэрыторыі абаронена — тут знаходзіцца Бобраўскі нацыянальны парк. Амаль уся Бобра знаходзіцца ў парку (каля 155 км). Праз свае прыродныя багацьці рака ёсьць папулярным месцам для турыстычных сплаваў на байдарках і каяках.

Культурнае і лінгвістычнае навакольле[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхарства басэйну ракі Бобры належыць да разнастайных культураў, моваў і рэлігіяў. У той час як большасьць размаўляе на дзяржаўнай польскай мове, некаторыя насельнікі вярхоўяў ракі (гміны Ліпск, Дуброва Беластоцкая і часткова Штабін) размаўляюць на мясцовым дыялекце беларускае мовы, незалежачы ад веравызнаньня. У паўночнай частцы вярхоўяў Бобры ёсьць таксама некалькі вёсак, дзе так званыя «стараверы» размаўляюць на архаічным дыялекце расейскае мовы. Некаторыя з гэтых супольнасьцяў захавалі вялікую частку іх традыцыйнай культуры нягледзячы на працяглую палітыку ўраду, накіраваную на асыміляцыю няпольскіх культурных і лінгвістычных меншасьцяў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. С. 148.