Бока Хуніёрс Буэнас-Айрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бока Хуніёрс
Поўная назва Club Atlético Boca Juniors
Заснаваны 3 красавіка 1905
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Бамбанэра
Умяшчальнасьць: 57 400
Прэзыдэнт Хуан Раман Рыкельмэ[d][1]
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bocajuniors.com.ar (гішп.)​ (анг.)

«Бока Хуніёрс» (па-гішпанску: Club Atlético Boca Juniors) ― аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і зьяўляецца рэкардсмэнам па гэтым паказчыку, сярод іх — шэсьць Кубкаў Лібэртадорэс і тры Міжкантынэнтальныя кубкі. Клюб 31 раз станавіўся чэмпіёнам Аргентыны, што зьяўляецца другім паказчыкам у краіне пасьля «Рывэр Плэйт». Супрацьстаяньне з гэтым клюбам завецца Супэрклясыка, якое зьбірае шмат гледачоў ува ўсім сьвеце й зьяўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

«Бока» заняла 12 радок у сьпісе найлепшых клюбаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі ФІФА. Таксама клюб уваходзіць у сьпіс 20 найлепшых клюбаў паводле вэрсіі IFFHS[2], і шэсьць разоў займаў першы радок у штомесяцовай вэрсіі гэтага сьпісу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 красавіка 1905 году пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клюб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпацьці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасьля некалькіх гадзінаў дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаваньне праекту ў Пляса-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэньня клюбу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Аргентыны: 35
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А), 2015, 2017, 2018, 2020, 2022

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Сэрхіё Рамэра 1987
2 Сьцяг Аргентыны Аб Крыстыян Лема 1990
3 Сьцяг Уругваю Аб Марсэлё Сараччы 1998
4 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Фігаль 1994
5 Сьцяг Аргентыны ПА Эсэк’ель Буляўдэ (ар. Фэеноорд) 2000
6 Сьцяг Аргентыны Аб Маркас Роха (капітан) 1990
7 Сьцяг Аргентыны Нап Эсэк’ель Сэбальяс 2002
8 Сьцяг Аргентыны ПА Поль Фэрнандэс 1991
9 Сьцяг Аргентыны Нап Дарыё Бэнэдэта 1990
10 Сьцяг Уругваю Нап Эдынсан Кавані 1987
11 Сьцяг Аргентыны Нап Люкас Хансан 1994
12 Сьцяг Аргентыны Бр Леандра Брэй 2002
13 Сьцяг Аргентыны Бр Хавіер Гарсія 1987
14 Сьцяг Аргентыны Нап Люка Лянгоні 2002
15 Сьцяг Аргентыны Аб Нікаляс Валентыні 2001
16 Сьцяг Уругваю Нап Мігель Мэрэнтыель 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Пэру Аб Люіс Адвінкуля 1990
18 Сьцяг Калюмбіі Аб Франк Фабра 1991
20 Сьцяг Аргентыны ПА Хуан Рамірэс 1993
21 Сьцяг Аргентыны ПА Эсэк’ель Фэрнандэс 2002
22 Сьцяг Аргентыны ПА Кевін Сэнон 2001
23 Сьцяг Аргентыны Аб Ляўтара Блянка 1999
29 Сьцяг Армэніі Нап Нарбэрта Брыяска 1996
36 Сьцяг Аргентыны ПА Крыстыян Мэдына 2002
38 Сьцяг Аргентыны Аб Ааран Ансэльміна 2005
39 Сьцяг Аргентыны ПА Вісэнтэ Таборда 2001
42 Сьцяг Аргентыны Аб Люкас Бляндэль 1996
45 Сьцяг Аргентыны ПА Маўрысьё Бэнітэс 2004
47 Сьцяг Аргентыны ПА Хабэс Саралегі 2003
49 Сьцяг Калюмбіі ПА Хорман Кампусана 1996
57 Сьцяг Аргентыны Аб Марсэлё Вэйгант 2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]