Браво

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бра́во (па-беларуску: Брава) — папулярны расейскі гурт, які зьявіўся ў Маскве ў 1983 годзе. Нязьменны кіраўнік гурту, гітарыст і аўтар большасьці песень — Яўген Хаўтан (па-расейску: Евгений Хавтан). Гурт запісаў дзесяць альбомаў. «Брава» граюць у стылі, які нагадвае біт 1950—1960-х гадоў і мае элемэнты джазу. Гэты гурт стварыў непаўторны стыль, які паўплываў на моладзевую культуру СССР 1980-х.

У розны час выкалістамі «Брава» былі Жана Агузарава, Валеры Сюткін, сёньня ў ім сьпяваюць Робэрт Ленц і лідар Яўген Хаўтан.

У 2006 годзе «Брава» наведвалі Менск зь юбілейным канцэртам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Офіцыйная старонка гурту «Брава»