Брэст (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэст
Поўная назва Stade Brestois 29
Заснаваны 1903
Горад Брэст, Францыя
Стадыён Стад Фрэнсіс Ле Бле
Умяшчальнасьць: 15 097
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Брэст» (па-француску: Stade Brestois 29) — францускі футбольны клюб з гораду Брэсту. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе. Найбольшым посьпехам клюбу лічыцца 8 месца ў 1987 годзе. У першыя гады свайго існаваньня клюб зьведаў хуткі рост у герархіі футбольных аматарскіх рэгіянальных лігаў чэмпіянату Францыі, дайшоўшы да трэцяга ўзроўню францускага футболу ў 1958 годзе. Клюб прасунуўся ў другі дывізіён ў 1970 годзе і, нарэшце, атрымаў квіток у Лігу 1 у 1979 годзе. Свайго піку «Брэст» дасягнуў паміж 1981 і 1991 гадамі, калі галоўным трэнэрам клюбу зьяўляўся Франсуа Івэнэк. У тыя час клюб 9 сэзонаў правёў у элітным дывізіёне краіны. У 1991 годзе клюб быў паніжаны з-за банкруцтва. Да 2004 году клюб гуляў у ніжэйшых лігах пакуль ня выйшаў у Лігу 2, а Лігі 1 дасягнуў у 2010 годзе.

Брэсцкі клюб узначальвае з 2010 году францускі прадпрымальнік Мішэль Гіё.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйна клюб быў створаны ў 1950 годзе ў выніку зьліцьця пяці мясцовых камандаў. Тым ня менш, ранейшая каманда «Брэст», заснаваная ў 1903 годзе, доўгі час гуляла ў адной з рэгіёнальных амарскіх лігаў.

«Армарыканскі Брэст»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартовая сэкцыя ў імя Сэн-Люі была створана ў 1903 годзе, якая атрымала назву «Армарыканскі Брэст» (франц. L’Armoricaine de Brest). Да Першай сусьветнай вайны, 500 юнакоў і 400 дзяцей наведвалі розныя мерапрыемствы, якія была арганізаваныя клюбам, як то ваенная падрыхтоўка, стральба, футбол, лёгкая атлетыка, мужчынская гімнастыка, тэатар, хор, аркестар і іншыя гурткі.

У шэрагах «Армарыканскага Брэсту» ў пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі выступалі такія гульцы зборнай Францыі, як Алексі Тэпо, Рабэр Каа й Жан Гіго.

Аб’яднаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1950 годзе адбылося зьліцьцё пяці клюбаў у адзін клюб «Брэст», сярод гэтых клюбаў быў і «Армарыканскі Брэст». Дзякуючы гэтаму аб’яднаньню справы клюбу паўшлі ў гору, у 1952 годзе клюб прасунуўся ў Ганаровы дывізіён. «Брэст», нарэшце, атрымаў перамогу ў аматарскім чэмпіянаце Францыі ў 1958 годзе, апярэдзіўшы клюб «Вальтыжэр Шатабрыян». Аднак у 1963 годзе клюб вярнуўся ў Ганаровую лігу.

У наступныя гады «Брэст» чакаў новы час уздыму, клюб вярнуўся ў аматарскую лігу ў 1966 годзе, перш чым прасунуцца ў Лігу 2 пасьля ейнага пашырэньня ў 1970 годзе.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Францыі Аб Брэдлі Ляко 2002
3 Сьцяг Францыі Аб Ліліян Бразье 1999
5 Сьцяг Францыі Аб Брэндан Шарданэ (капітан) 1994
7 Сьцяг Уругваю Нап Мартын Сатрыяна (ар. Інтэр) 2001
8 Сьцяг Францыі ПА Юго Маньецьці 1998
9 Сьцяг Бэніну Нап Стыў Муніе 1994
10 Сьцяг Францыі Нап Рамэн Дэль Кастыльлё 1996
11 Сьцяг Францыі ПА Аксэль Камблян 2003
12 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Люк Загбэ 2005
14 Сьцяг Францыі Нап Адрыян Лёбо 1999
16 Сьцяг Францыі Бр Ян Марыя 1994
18 Сьцяг Францыі Аб Антанін Картылье (ар. Манака) 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Францыі Аб Жардан Амаві (ар. Марсэль) 1994
20 Сьцяг Францыі ПА П’ер Ліс-Мэлю 1993
21 Сьцяг Альжыру Нап Біляль Браімі (ар. Ніцца) 2000
22 Сьцяг Францыі Нап Жэрэмі Лё Дуарон 1998
23 Сьцяг Малі ПА Камары Думбія (ар. Рэймс) 2003
25 Сьцяг Францыі Аб Жульен Лё Кардыналь (ар. Лянс) 1997
26 Сьцяг Францыі ПА Матыяш Пэрэйра Лажы 1996
27 Сьцяг Францыі Аб Кені Ляля 1991
28 Сьцяг Францыі ПА Жанас Мартэн 1990
30 Сьцяг Францыі Бр Грэгуар Кудэр 1999
40 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Марка Бізат 1991
45 Сьцяг Францыі ПА Мадзі Камара 1998

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]