Бутлегавы запіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бутлегавы запіс — гэта аўдыё ці відэазапіс канцэртавага выступу, які афіцыйна не выспускаўся выканаўцам ці іншым праваабладальнікам. Працэс стварэньня і распаўсюду гэткіх запісаў называецца бутлегінгам, асобы, якія гэтым займаюцца — бутлегерамі. Часьцей за ўсё падобныя запісы наўпрос капіююцца паміж фэнамі, але некаторыя бутлегеры здатныя прадаваць запісы за грошы, часам дадаючы да зыходнага матэрыялу элемэнты гукаапрацоўкі і зьнешняга аздабленьня.

Бутлегі могуць зьмяшчаць як канцэртавыя запісы, так і матэрыял, што створаны падчас гуказапісваючых сэсіяў. Цягам часу з-за тэхналягічных зьменаў палепшыўся і ўзровень бутлегінгу.