Бэнзінавы рухавік унутранага згараньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рухавік W16 вытворчасьці Volkswagen, якім камплектуецца гіпэркар Bugatti Veyron.

Бэнзі́навы рухавік унутранага згараньнярухавік унутранага згараньня, які працуе на бэнзіне або іншым падобным лятучым паліве, вынайдзены ў Эўропе ў 1876 годзе. У большасьці бэнзінавых рухавікоў паліва і паветра перад сьціскам папярэдне зьмешваюцца (але ў некаторых сучасных рухавіках ажыцьцяўляецца непасрэдны ўпрыск паліва ў цыліндры). Раней зьмешваньне адбывалася ў карбюратары, але цяпер гэтым займаецца электронная сыстэма ўпрыску паліва, акрамя малых рухавікоў, дзе ўжываньне гэтай складанай сыстэмы немэтазгоднае. Працэс упрыску бэнзінавага рухавіка і дызэльнага розьніцца тым, як зьмешваюцца паліва і паветра, і як гэтая сумесь запускае цыкль рухавіка. У бэнзінавым рухавіку сумесь сьціскаецца і падпальваецца сьвечкай запальваньня; у дызэльным сьціскаецца толькі паветра, ад чаго яно расьпякаецца — у звышразагрэтае паветра ўпрыскваецца дызэльнае паліва, ад чаго яно загараецца.

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэнзінавыя рухавікі знайшлі шмат прымяненьняў у розных машынах. Яны выкарыстоўваюцца ў аўтамабілях, матацыклах, самалётах, маторных лодках, а таксама ў ручных прыладах, як то газонакасілках, ланцужных пілах і перанасных бэнзагенэратарах.

Да пашырэньня ўжытку дызэльных рухавікоў бэнзінамі рухавікамі абсталёўвалі таксама аўтобусы, грузавікі і некаторыя чыгункавыя лякаматывы.