Бітва пад Салтанаўкай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Салтанаўкай,
бітва пад Магілёвам
Мікалай Самакіш. «Подзьвіг жаўнераў Раеўскага пад Салтанаўкай» (1912)
Дата: 23 ліпеня 1812
Месца: в. Салтанаўка каля Магілёву, Беларусь
Вынік: перамога францускага войска
Супернікі
Сьцяг Расеі Расейская імпэрыяСьцяг Францыі Першая француская імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Расеі Пётар БагратыёнСьцяг Францыі Люі Нікаля Даву
Колькасьць
20 000[1]28 000 (9000 удзельнічалі)
22 000 пяхоты
6000 кавалерыі[1]
Страты
2548 — 5200[1]1000 — 4134[1]

Бітва пад Салтанаўкай (па-француску: Bataille de Mohilew) — бітва ў часе францускага нашэсьця ў Расею, якая адбылася 23 ліпеня 1812 каля вёскі Салтанаўка (цяпер у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці).

2-я расейская армія, узначальваная Пятром Багратыёнам, намервалася злучыцца з асноўнымі сіламі Барклая дэ Тольлі пасьля таго, як францускія войскі ўзялі Магілёў і блякавалі пераправу праз Дняпро. Багратыён накіраваў генэрала Мікалая Раеўскага супраць пяці францускіх дывізіяў пад кіраўніцтвам Люі Нікаля Даву, які разьмяшчаўся між 2-й арміяй і асноўнымі сіламі Барклая дэ Тольлі. Францускі корпус меў больш за 28,000 жаўнераў, у тым ліку 3 пяхотныя дывізіі генэралаў Кампана, Дэсэ і Кляпарэда, а таксама кавалерыю генэралаў Бурдэсоля і Валенса, але ў бітве ўдзельнічала толькі частка францускіх сілаў. Сілы расейскага боку налічвалі каля 20 000 жаўнераў[1].

Даву здолеў адбіць атакі расейцаў на свае лініі, нагледзячы на адвагу жаўнераў Раеўскага. Пасьля гэтага французы перайшлі ў контарнаступ і перасьледавалі расейцаў на адлегласьці лігі. Параза перашкодзіла злучэньню Багратыёна з асноўнымі часткамі расейскага войска пад кіраўніцтвам Барклая дэ Тольлі, вымусіўшы Багратыёна адступаць да Смаленску. Расейцы страцілі ад 2500 да 5200 жаўнераў, страты французаў ацэньваюцца ад 1000 да 4134 забітымі, параненымі і зьніклымі[1].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Pigeard, p. 551-552.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Pigeard, Alain. Dictionnaire des batailles de Napoléon. — Tallandier: Bibliothèque Napoléonienne, 2004. — ISBN 2-84734-073-4