Вагрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Вагрыі (1651)

Ва́грыя (па-нямецку: Wagrien) — паўвыспа на ўсходзе нямецкай зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн. Вышэйшая кропка Вагрыі — Бунгсбэрг (168 м), дзе разьмешчаная старажытная крэпасьць. Назва ўзьнікла прынамсі ў пачатку VIII-га ст. і мае славянскія карані.

У Сярэднявеччы Вагрыяй (па-нямецку: Wageria) называўся значна большы абшар. Паводле «Славянскай энцыкляпэдыі», «Вагрыя — гістарычная назва вобласьці, разьмешчанай паміж Балтыйскім морам і рэкамі Травэ і Сьвянцінай і выспай Фэмарн». Сёньня Вагрыяй звычайна называюць толькі Ольдэнбурскуюі паўвыспу (Oldenburgische Halbinsel) ва Ўсходнім Гальштэйне. Вагрыя была населеная славянскім племем ваграў, а з X ст. падвергнулася спусташальным набегам нямецкіх фэадалаў і была захопленая імі ў 1139 годзе. Замак Вагрыр займаў цэнтральнае месца ў Ольдэнбурзе (тады ён называўся Starigard, або «Стары замак»); валы ўсё яшчэ існуюць.

Панарама ландшафту Вагрыі з крэпасьці Бунгсберг