Валід Саліман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валід Саліман
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 красавіка 1975(1975-04-11) (48 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці эсэіст
Мова арабская мова

Валід Саліман (па-арабску: وليد سليمان‎ Walid Soliman; нарадзіўся 11 красавіка 1975 году ў Тунісе) — перакладнік і пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валід Саліман скончыў каледж «Садзікія» (першая сучасная сярэдняя школа ў Тунісе, заснаваная ў 1875 годзе). Па сканчэньні вучобы ва ўнівэрсытэце па спэцыяльнасьці: ангельская мова і літаратура, атрымаў дыплём перакладніка Вышэйшай лінгвістычнай навучальнай установы (Туніскі ўнівэрсытэт І).

Пераклады на арабскую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валід Саліман зьяўляецца адною з наватарскіх і арыгінальных постацяў у сучаснай туніскай літаратуры. Дзякуючы валоданьню некалькімі мовамі і глыбокімі ведамі крыніцаў літаратуры і сусьветнае думкі, ён змог забясьпечыць для сябе бачнае месца ў туніскім культурным асяродзьдзі, якое ён узбагачае дзякуючы сваім перакладам шматлікіх важных твораў сьвету (Хорхэ Люіс Борхэс, Шарль Бадлер, Габрыель Гарсія Маркес, Андрэ Брэтон, Марыё Варгас Льлёса).

Пераклады на францускую і ангельскую мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апроч перакладаў на арабскую мову, Валід Саліман перавёў творы шматлікіх туніскіх і арабскіх паэтаў на францускую і ангельскую мовы. У дадзены момант ён рыхтуе кнігу: «Анталёгія туніскай паэзіі» (на францускай мове).

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя таго, Валід Саліман зьяўляецца экс-прэзыдэнтам Туніскай асацыяцыі кінэматаграфічнае крытыкі, а таксама аўтарам шматлікіх артыкулаў культурнае прэсы ў Тунісе і на міжнародным пляне.

У наш час ён кіруе часопісам «DEDALUS» on-line, які ён і заснаваў.

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Le troubadour des temps modernes, Tunis, 2004
  • Les griffes des eaux, éd. SOTEPA, Tunis, 2005
  • La dernière heure d’Einstein [nouvelles], coll. Dedalus, éd. Walidoff, Tunis, 2008
  • Eros dans le roman [essais de Mario Vargas Llosa traduits de l’espagnol avec une préface spéciale de l’auteur], 2009
  • The Journey of the Blind [poésie de Mohamed Ksibet traduit de l’arabe en collaboration avec Jayson Casper], éd. Walidoff, Tunis, 2009
  • La mémoire de Ruben [roman de Luis de Miranda traduit du français], coll. Dedalus, éd. Walidoff, Tunis, 2010
  • Enfances tunisiennes [sous la dir. de Sophie Bessis et Leïla Sebbar], éd. Elyzad, Tunis, 2010