Вал (фартыфікацыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэсцкая фартэцыя, абарончы вал з казэматамі

Вал — драўляна-зямельнае абарончае ўмацаваньне часам з мураванай аблямоўкай паверхні, у выглядзе штучнага ўзвышша.

Вал узводзіўся па абарончым пэрымэтры за ровам у сярэднявечных умацаваньнях (замках, гарадзішчах, гродах) з мэтай дасягненьня вышыннай перавагі для абаронцаў, а ў абарончых умацаваньнях Новага часу (фартэцыя, бастыённы замак) як надзейная абарона ад вагняпальнай зброі.