Васіліск (гармата)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ангельскі васіліск часоў Лізаветы

Васіліск — агнястрэльная гармата, якая ўжывалася з канца Сярэднявечча. У XVI стагодзьдзі васіліскам звалі адмысловага роду гармату, даўжынёю ў 26 калібраў, гэта значыць дыямэтраў дула, і вагаю ў 122 цэнтнэра. Зь яе стралялі ядрамі вагаю ў 48 фунтаў. Такія гарматы ўжываліся падчас Вялікае аблогі Мальты (пасьля гэтага назва стала ужывацца пераважна да турэцкіх гарматаў), паходу Непераможнае армады. Часам васіліскам звалі любую вялікую гармату (напрыклад, расейскую Цар-гармату). Найпозьнія мадыфікацыі — «мальтыйскія гарматы» — ужываліся аж да пачатку XIX стагодзьдзя.