Вершаваны памер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вершава́ны паме́р — паняцьце, якое ўжываецца найчасьцей для вызначэньня рытмічнай канвы мэтрычнага верша і паказвае колькасьць і характар стопаў у вершаваных радках (трохстопны амфібрахій, пяцістопны ямб і г. д.). Асобныя памеры ў антычнай і сілаба-танічнай сыстэмах вершаваньня маюць свае назвы — гекзамэтар, пэнтамэтар, асклепіядаў верш і інш. У сілабічнай сыстэме вершаваньня памер вызначаецца колькасьцю складоў у вершаваных радках (дзесяціскладовік, трынаццаціскладовік і г. д.). У апошні час тэрмін «памер верша» прымяняецца і для характарыстыкі асноўных рытмічных асаблівасьцей дысмэтрычнага верша — акцэнтна-складовага, дольніка, тактавіка, акцэнтнага, або чыста танічнага (двухакцэнтны пяціскладовік, чатырохіктны дольнік, трохіктны тактавік, трохакцэнтны верш і г. д.).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]