Возны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пратазы, Апошні Возны трыбунала:
"Нікога. Узышоў на ганак, цісне клямку
Са страхам - пуста, быццам дзе ў заклятым замку.
Іск дастае, чытае ўголас аб'яўленне."

(Адам Міцкевіч Пан Тадэвуш, Кніга 6, Засьценак).

Во́зны (па-польску: woźny) — за часам Рэчы Паспалітай супрацоўнік суду нізкага ўзроўню. У абавязкі вознага было ўключана: ўручэньне судовых дакумэнтаў бокам справы, аб’яўленьне прысудаў, візуальны агляд месца здарэньня.

Возны сьведчыў пабоі, крадзяжы і згвалтаваньні. Яго запісы («рэляцыі») рэгістраваліся ў судовых кнігах, якія лічыліся важкімі судовымі доказамі, а на судовых паседжаньнях, ён сьведчыў аб убачаным і пачутым, дзе, у якасьці судовага прыстава, сачыў за парадкам у зале падчас самога судовага паседжаньня. За сваю працу атрымліваў узнагароджаньне ў памеры, вызначаным законам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Tadeusz Łepkowski, Mały słownik historii Polski, Wiedza Powszechna, 1961, s. 263.  (пол.)
  • Słownik języka polskiego, Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992, s. 752.  (пол.)
  • Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с.