Вуж (прытока Лабарцу)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вуж

Uh
Агульныя зьвесткі
Выток Усходнія Карпаты, Украіна
Вусьце Лабарац, Славаччына
Краіны басэйну Славаччына, Украіна
Вобласьці Закарпацкая вобласьць і Кошыцкі край
Даўжыня 127 км
Сярэднегадавы сьцёк 32,9 м³/с
Плошча басэйну 2791 км²

Вуж (па-славацку: Uh, па-ўкраінску: Уж) — рака ў Славаччыне і Ўкраіне.

Даўжыня 127 км, зь якіх 21,3 км цячэ па Славаччыне. Выток знаходзіцца ва Ўкраіне ва ўсходніх Карпатах у падножжа Вадападзельнага хрыбта. Праходзіць праз украінска-славацкую граніцу каля славацкай вёскі Загор, цячэ па Ўсходнеславацкай нізіне і ўцякае ў Лабарац каля славацкай вёскі Драгнёў (раён Міхайлаўцэ).

На Вужы стаіць горад Ужгарад.