Выставачны цэнтар Лёндану (па-ангельску: ExCeL London) — цэнтар выставаў і канфэрэнцыяў, а таксама аб’ект летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане. Умяшчальнасць арэны складае 5000 — 10 000 месцаў. Цэнтар прымаў бокс, барацьбу, цяжкую атлетыку, дзюдо, настольны тэніс, тэквандо, фэхтаваньне Алімпіяды, а таксама бачэ, цяжкую атлетыку, дзюдо, валейбол, настольны тэніс, фэхтаваньне на вазках Паралімпіяды.