Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/25 лютага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лізавета I
Лізавета I

25 лютага: Дзень савецкае акупацыі ў Грузіі

  • 1570 — Папа Рымскі Піюс V адлучыў ад царквы «самазваную» каралеву Ангельшчыны Лізавету (на выяве)
  • 1571кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Перабродзьдзю Магдэбурскае права і герб
  • 1793 — распачалася крыза банкаўскае сыстэмы Рэчы Паспалітае
  • 1921 — бальшавікі занялі Тбілісі
  • 1956 — на паседжаньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з асуджэньнем культу асобы Сталіна
  • 1990 — у Менску адбыўся выбарчы мітынг Беларускага Народнага Фронту (да 100 тыс. чал.), удзельнікі якога вымусілі кіраўніцтва Беларускага тэлебачаньня даць жывы этэр лідэрам руху