Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/30 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дом-музэй Францішка Багушэвіча ў Кушлянах
Дом-музэй Францішка Багушэвіча ў Кушлянах

30 сьнежня:

  • 1667 — cпыніў дзейнасьць Віленскі манэтны двор, асноўны цэнтар манэтнае вытворчасьці Вялікага Княства Літоўскага
  • 1842 — у дачыненьні да тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі ўпершыню ўжылі назву «Паўночна-Заходні край», якая распаўсюджвалася на Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні
  • 1917 — у ноч на 31 сьнежня ў Менску бальшавікі штыхамі і кулямётамі разагналі I Усебеларускі зьезд пасьля таго, як ён абвясьціў дзяржаўную аўтаномію Беларусі
  • 1918 — распачаў дзейнасьць Менскі беларускі пэдагагічны інстытут
  • 1922 — утварэньне СССР
  • 1937 — у Менску бальшавікі расстралялі беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча, гісторыка і філёзафа Аляксандра Цьвікевіча
  • 1951 — заснаваньне Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы
  • 1975 — у Жупранах зьявіўся помнік Францішку Багушэвічу, у Кушлянах адкрыўся дом-музэй паэта (на выяве)
  • 1978 — у Капылі адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Летувою