Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/4 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Казімер
Сьвяты Казімер

4 сакавіка: Дзень Сьвятога Казімера

  • 1152Фрыдрых I Барбароса стаў імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі
  • 1386 — у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Ягайлы
  • 1484 — у Горадні памёр княжыч Казімер (на выяве), сын вялікага князя Казімера Ягайлавіча
  • 1503 — падпісаньне міру паміж Вялікім Княства Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, паводе якога Масква атрымала 29 местаў і воласьцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель
  • 1609Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: 2-тысячнае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча ўзяло штурмам места Парнаў (Пярну), якое бараніла швэдзкая залога
  • 1769 — астраном Шарль Мэсье адкрыў туманнасьць Арыёна
  • 1789 — у Нью-Ёрку адкрыўся першы кангрэс ЗША
  • 1791Вэрмонт стаў 14-м штатам ЗША
  • 1837Міхаіл Лермантаў арыштаваны за верш «Сьмерць Паэта»
  • 1837 — форт Чыкага на беразе возера Мічыган атрымаў статус горада
  • 1849 — новая канстытуцыя Аўстрыі
  • 1849Букавіна абвешчана каронным краем Аўстрыйскай імпэрыі
  • 1877 — амэрыканскі вынаходнік Эміль Бэрлінэр стварыў мікрафон
  • 1880 — у газэце «New York Daily Graphic» апублікавалі першую ў сьвеце рэпрадукцыю фатаграфіі
  • 1942 — каля вёскі Беразьвечча (цяпер у межах Глыбокага) гестапаўцы расстралялі 20 парафіянаў, а таксама трох каталіцкіх рэлігійных дзеячоў
  • 1952 — вясельле Роналда Рэйгана і Нэнсі Дэйвіс
  • 1956 — у Беластоку выйшаў першы нумар газэты «Ніва», тыднёвіка беларусаў у Польшчы