Вікіпэдыя на спрошчанай ангельскай мове

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вікіпэдыя на спрошчанай ангельскай мове (па-ангельску: Simple English Wikipedia) — разьдзел Вікіпэдыі, створаны для чытачоў, якім складана разумець ангельскую Вікіпэдыю. Для працы з разьдзелам дастаткова мець базавыя веды ангельскае мовы. Разьдзел арыентаваны найперш на тых, хто вывучае мову на пачатковым узроўні, таму Вікіпэдыя на спрошчанай ангельскай мове можа быць выкарыстаная падчас заняткаў і для навучальнага чытаньня. Таксама разьдзел можа быць карысны дзецям для выкананьня хатніх заданьняў і пазакляснага навучаньня. Найчасьцей артыкулы ёсьць спрошчанымі й скарочанымі варыянтамі артыкулаў ангельскае Вікіпэдыі, карыстаюцца нашмат меншаю колькасьцю словаў і прасьцейшай граматыкай.

26 ліпеня 2006 году Вікіпэдыя на спрошчанай ангельскай мове дасягнула 10 тысяч артыкулаў.

Існаваньне разьдзелу выклікала нараканьні — асобнае мовы «спрошчаная ангельская» не існуе. Але па абмеркаваньні ўдзельнікі Вікіпэдыі вырашылі працягнуць працу над праектам[1].

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]