Вількі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вількі
лац. Vilki
лет. Vilkija
Вількі з боку Нёману
Вількі з боку Нёману
Герб Вількаў
Першыя згадкі: 1364
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Ковенскі
Староства: Вількаўскае
Плошча: 2,69 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 1910 чал.
шчыльнасьць: 710,04 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 27
Паштовы індэкс: LT-54227
Геаграфічныя каардынаты: 55°2′30″ пн. ш. 23°35′10″ у. д. / 55.04167° пн. ш. 23.58611° у. д. / 55.04167; 23.58611Каардынаты: 55°2′30″ пн. ш. 23°35′10″ у. д. / 55.04167° пн. ш. 23.58611° у. д. / 55.04167; 23.58611
Вількі на мапе Летувы
Вількі
Вількі
Вількі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ві́лькі (лет. Vilkija) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Ковенскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 1910 чалавек. Знаходзяцца за 25 км ад Коўна, на аўтамабільнай дарозе Коўна — Юрбург.

Вількі — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвязвае назву Вількаў зь племем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі[1].

Летувіскія аўтары выводзяць назву места ад летувіскага vilkija 'зграя ваўкоў'[2]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаюцца ў 1364 годзе як крыжацкі замак Vilkenbethe[3]. 22 верасьня 1430 году ўпамінаюцца ў лісьце вялікага князя Вітаўта да магістра Тэўтонскага ордэну. У 1450 годзе Вілкійская мытня ўпамінаецца ў дакумэнтах гданьскіх купцоў. Тут праходзілі сухапутныя і водныя гандлёвыя шляхі Вільня — Каралявец, што спрыяла росту паселішча.

У 1792 годзе атрымалі Магдэбурскае права.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 69.
  2. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 250—51.
  3. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 84.