Гандола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гандола на вэнэцыянскім канале

Гандола (па-італьянску: góndola; вэнэцыянская гандола) — традыцыйная вэнэцыянская вясьлярная лодка. Зьяўляецца адным з сымбаляў Вэнэцыі.

Гістарычна зьяўлялася галоўным сродкам перамяшчэньня па каналах гораду, у цяперашні час служаць для забавы шматлікіх турыстаў. Па ацэнцы гісторыкаў у XVIII стагодзьдзі ў Вэнэцыі налічвалася некалькі тысячаў гандол.

Ліцэнзіі на гэту працу могуць перадавацца па спадчыне ад бацькі да сына.