Генэрал кавалерыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Генэрал кавалерыівайсковае званьне ў арміях некаторых эўрапейскіх і заакіянскіх краін у 18-м , 19-м і 20-м стагодзьдзях.

У нямецкіх дзяржавах Прусія, Баварыя, Вюртэмбэрг і Саксонія, у Аўстра-Вугоршчыне, Вялікабрытаніі, Расеі, Гішпаніі і Японіі існавала чатыры ступені генэральскага чыну: ва ўзрастаючым парадку генэрал-маёр, генэрал-лейтэнант, генэрал кавалерыі, генэрал інфантэрыі (пяхоты) альбо генэрал артылерыі і генэрал-палкоўнік. Акрамя гэтага, у некаторых краінах існаваў таксама воінскі чын генэрала-фэльдмаршала, у некаторых дзяржавах толькі фэльдмаршал альбо маршал.

Генэралы кавалерыі, інфантэрыі і артылерыі камандавалі пераважна армейскімі карпусамі (камандуючы генэрал) альбо службовым ведамствам адпаведнай ступені. У Расеі такі ранг называўся проста генэрал, у Вялікабрытаніі — поўны генэрал (Full General).

У некаторых краінах існавала толькі тры ступені генэральскага чыну, без адзначанага службовага рангу, напрыклад, у Францыі і Італіі, у некаторых краінах былі толькі два рангавыя клясы, напрыклад, у Бэльгіі, Даніі і Мэксыцы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Georg von Alten, Generalleutnant z.D., Handbuch für Heer und Flotte, Band IV., Berlin 1912

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]