Георгі Маргвелашвілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Маргвелашвілі
Прэзыдэнт Грузіі
17 лістапада 2013 — цяперашні час
Папярэднік: Міхаіл Саакашвілі
Міністар адукацыі і навукі Грузіі
25 кастрычніка 2012 — 18 ліпеня 2013
Прэзыдэнт: Міхаіл Саакашвілі
Прэм’ер-міністар: Бідзіна Іванішвілі
Папярэднік: Хатыя Дэканаідзэ
Наступнік: Тамар Санікідзэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 верасьня 1969 (54 гады)
Тбілісі, Грузінская ССР
Партыя: Грузінская мара
Сужэнец: Мака Чычуа[d]
Адукацыя:

Георгі Маргвелашвілі (па-грузінску: გიორგი მარგველაშვილი; нарадзіўся 4 верасьня 1969 году, Тбілісі, Грузінская ССР) — грузінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Грузіі (з 2013 году). Філёзаф па адукацыі, рэктар Грузінскага інстытуту грамадзкіх справаў (2000—2006, 2010—2012), міністар адукацыі і навукі Грузіі (2012—2013). Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2013 ад партыі «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія», на якіх ён набраў 61,12% галасоў. 17 лістапада 2013 году ўступіў на пасаду прэзыдэнта Грузіі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георгі Маргвелашвілі нарадзіўся ў сям’і партыйнага работніка. У 1992 року скончыў факультэт філязофіі і псыхалёгіі Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Іванэ Джавахішвілі, у 1993—1994 вывучаў сацыялёгію ва ўнівэрсытэце Цэнтральнай Эўропы. Доктар філязофіі. З 1992 па 1995 Маргвелашвілі працаваў гідам у турыстычнай кампаніі (спэцыялізацыя — горны турызм), асыстэнтам мэнэджара ў выдавецтве. У 1994—1995 быў начальнікам дэпартамэнту па маркетынгу кампаніі «Бізнэс дзёньнікі». У 1996—1997 роках выкладаў філязофію ў Тбіліскім незалежным унівэрсытэце. У 1995—2000 працаваў у Нацыянальным дэмакратычным інстытуце міжнародных адносін спэцыялістам (кансультантам праграмы).

У 2000—2012 роках працаваў у Інстытуце грамадзкіх справаў Грузіі GIPA, у тым ліку на пасадзе рэктара ў 2000—2006 і 2010—2012. З 2006 па 2010 займаў пасаду начальніка дэпартамэнту дасьледаваньняў GIPA. У кастрычніку 2012 Маргвелашвілі заняў пасаду міністра адукацыі Грузіі ва ўрадзе Бідзіны Іванішвілі. 7 лютага 2013 року Георгі Маргвелашвілі быў прызначаны віцэ-прэм’ерам грузінскага ўрада.

11 мая 2013 кіруючая кааліцыя «Грузінская мара» назвала Георгія Маргвелашвілі сваім кандыдатам у прэзыдэнты Грузіі на выбарах 27 кастрычніка 2013. 16 ліпеня 2013 Маргвелашвілі сышоў у адстаўку з пасады міністра адукацыі, каб выключыць абвінавачваньні ў выкарыстаньні адміністрацыйнага рэсурсу падчас перадвыбарнай кампаніі. Пры гэтым ён застаўся на пасадзе віцэ-прэм’ера Грузіі. 9 верасьня 2013 прайшоў афіцыйную рэгістрацыю ў якасьці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Георгі Маргвелашвілі апублікаваў шэраг навуковых працаў і вучэбных кіраўніцтваў, а таксама мноства артыкулаў па палітыцы, міжнародных адносінах, культуры, філязофіі. Падтрымліваючы курс ураду М. Саакашвілі на збліжэньне з ЗША і Заходняй Эўропай, зьяўляўся пасьлядоўным прыхільнікам незалежнай культурнай палітыкі сувэрэннай Грузіі, захаваньня і разьвіцьця грузінскай мовы.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасканала валодае ангельскай і расейскай мовамі. Не жанаты, мае дачку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]